https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік адміністрацыі Пуціна: Гісторыя з "Уралкаліем" вырашыцца паспяхова, таму што шантаж з Расіяй не працуе


Гісторыя з "Уралкаліем" "вырашыцца вельмі паспяхова для расійскага боку", заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргей Іваноў у інтэрв`ю мясцовым СМІ. "Шантаж з Расіяй не працуе", — падкрэсліў ён.
Паводле слоў Іванова, якія прыводзіць "Газета.ru", сітуацыя вакол "Уралкалія" не паўплывае на Мытны саюз. "Беларусь як была, так і застанецца ў Мытным саюзе", — сказаў ён.

Грамадзянін Расіі, гендырэктар "Уралкалія", кіраўнік наглядальнага савета беларуска-расійскага ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Мінску 26 жніўня і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ па абвінавачанні ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

19 верасня на нарадзе па бягучых эканамічных і знешнепалітычных пытаннях Аляксандр Лукашэнка не выключыў магчымасці экстрадыцыі Баўмгертнера ў Расію для правядзення следчых дзеянняў.

20 верасня памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў заявіў, што Крэмль чакае хуткай выдачы Баўмгертнера, аднак гэты працэс "крыху зацягваецца". "Учарашнія словы прэзідэнта Беларусі даюць падставу спадзявацца, што гэта пытанне будзе неўзабаве вырашана", — сказаў ён.

24 верасня Мінск наведаў генпракурор РФ Юрый Чайка. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яго візіт быў звязаны з лёсам Баўмгертнера. У той жа дзень Рэспубліканская калегія адвакатаў паведаміла, што "ў інтарэсах падабароннага рыхтуюцца чарговыя працэсуальныя дакументы".

У ноч з 25 на 26 верасня Баўмгертнер з СІЗА КДБ быў пераведзены пад дамашні арышт. 28 верасня Лукашэнка заявіў, што за такое рашэнне гендырэктар "Уралкалія" павінен дзякаваць сваёй маці, якая напісала ліст на імя беларускага кіраўніка.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 кастрычніка 2013
 
Дата публикации:01.10.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1424
 
Ключевые слова:
Уралкалий БКК Беларусь-Россия Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме