https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віцэ-прэм`еры Уладзімір Сямашка і Аркадзь Дварковіч абмеркавалі ў Маскве праекты прамысловай інтэграцыі беларускіx і расійскіх прадпрыемстваў


Ход рэалізацыі сумесных праектаў па развіцці прамысловай інтэграцыі беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў абмеркавалі першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка і намеснік старшыні ўрада Расіі Аркадзь Дварковіч падчас рабочай сустрэчы ў Маскве 17 мая.
Удзельнікі перамоў "адзначылі станоўчую дынаміку практычна па ўсіх інтэграцыйных праектах у сферы машынабудавання і хімічнай галіны, дасягнуты шэраг дамоўленасцяў з мэтай актывізацыі працы ў гэтым кірунку", паведамляе пасольства Беларусі ў РФ.

Падрабязнасці перамоў не паведамляюцца.

Нагадаем, днём раней, 16 мая, беларуская дэлегацыя на чале з Сямашкам наведала Набярэжныя Чалны (Расія), дзе правяла перамовы з кіраўніцтвам расійскага КамАЗа. Перамовы вяліся ў закрытым рэжыме. Вядома толькі, што размова на іх ішла пра магчымае аб`яднанне КамАЗа з беларускім МАЗам.

21 мая ў Маскве павінны прайсці перамовы прэм`ер-міністраў дзвюх краін Міхаіла Мясніковіча і Дзмітрыя Мядзведзева.

Паводле звестак прэс-службы ўрада РФ, на сустрэчы будуць абмяркоўвацца "актуальныя пытанні расійска-беларускага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, энергетычнай і іншых галінах".

БелаПАН
Мінск, 18 мая 2013
 
Дата публикации:18.05.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1526
 
Ключевые слова:
Товарооборот МАЗ-КАМАЗ Машиностроение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме