https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ААТ "Сілавыя машыны" паставіць асноўнае энергетычнае абсталяванне для беларускай АЭС


ААТ "Сілавыя машыны" (Санкт-Пецярбург) і ААТ "Дырэкцыя адзінага заказу абсталявання для АЭС" падпісалі кантракт на пастаўку асноўнага энергетычнага абсталявання машыннай залы беларускай АЭС.
Як паведамляецца на сайце расійскай кампаніі, у адпаведнасці з умовамі кантракта "Сілавыя машыны" вырабяць і паставяць для будуемай беларускай АЭС дзве камплектныя турбаўстаноўкі, уключаючы хуткаходныя паравыя турбіны магутнасцю 1200 МВт кожная, кандэнсатары і абсталяванне дапаможных сістэм турбаўстаноўкі, а таксама два камплектныя турбагенератары магутнасцю 1200 МВт з абсталяваннем дапаможных сістэм. Апрача таго, спецыялісты "Сілавых машын" выканаюць праектныя і шэф-мантажныя работы па абсталяванні, якое пастаўляецца, і правядуць яго гарантыйныя выпрабаванні.

Кошт кантракта складае звыш 750 млн. долараў ЗША. Увод у прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока беларускай АЭС запланаваны на 2018 год, другога — на 2020-ы.

Беларуская АЭС, якая складаецца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны, будзе пабудавана ў Гродзенскай вобласці. Яна будзе аснашчана абсталяваннем накшталт таго, што выкарыстоўваецца пры рэалізацыі расійскага праекта "АЭС-2006". Зараз па праекце "АЭС-2006" з рэактарам ВВЭР-1200 будуюцца новаваронежская АЭС-2 і ленінградская АЭС-2, асноўнае энергетычнае абсталяванне для якіх вырабляюць "Сілавыя машыны".

Як зазначаецца ў паведамленні на сайце расійскай кампаніі, праект беларускай АЭС поўнасцю адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ, вызначаецца павышанымі характарыстыкамі бяспекі і тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі. Асноўнымі перавагамі праекта з`яўляецца высокая ступень засцярогі, забяспечаная за кошт выкарыстання незалежных каналаў актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

Прадпрыемствы ААТ "Сілавыя машыны" больш як 40 гадоў праектуюць і вырабляюць высокатэхналагічнае абсталяванне для атамных электрастанцый. Зараз ААТ "Сілавыя машыны" — адзіная расійская кампанія, якая забяспечвае камплектную пастаўку асноўнага цепламеханічнага абсталявання турбіннага каркаса для АЭС. Абсталяваннем "Сілавых машын" аснашчаныя 27 атамных электрастанцый у свеце.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2013
 
Дата публикации:10.01.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:2040
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Строительтсво Ядерная энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме