https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Раман Галоўчанка прадставіў у Татарстане беспілотны трактар МТЗ


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прадставіў у Казані беспілотны трактар МТЗ.
«Беспілотны трактар КФУ-МТЗ-112 высокай ступені аўтаматызацыі распрацаваны Цэнтрам «Спецыяльная робататэхніка і штучны інтэлект» Інстытута вылічальнай матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Казанскага федэральнага ўніверсітэта сумесна з ТАА «ТПК МТЗ — Татарстан» у рамках праграмы стратэгічнага акадэмічнага лідарства Казанскага федэральнага ўніверсітэта.

Праект аўтаматызаванага трактара лёгкага тыпу накіраваны на аўтаматызацыю беларускага трактара мадэлі 112Н-01. У рамках праекта на бягучым этапе быў распрацаваны і абсталяваны макетны ўзор аўтаматызаванага трактара. Распрацаваная мадэль прызначана для выканання профільных работ на адкрытых тэрыторыях: палях, фермах, адкрытых тэрыторыях завода.

Як расказалі спецыялісты, сістэма беспілотнага трактара мае розныя рэжымы кіравання: ручны, дыстанцыйны, стратэгічны і тактычны.

У дыстанцыйным рэжыме трактарам кіруе аператар праз спецыяльна распрацаванае праграмнае забеспячэнне. Аператар можа знаходзіцца як на рабочым месцы ў памяшканні, так і побач з трактарам, кіруючы з планшэта. У рэжыме стратэгічнага кіравання трактару ўказваецца канкрэтны маршрут, які ён павінен праехаць, і сістэма праязджае гэты маршрут. У рэжыме тактычнага кіравання аператарам выдаецца канкрэтная задача, напрыклад даставіць груз у канкрэтную кропку, і сістэма аўтаматызаванага трактара сама прымае рашэнне, як выканаць задачу, абапіраючыся на аналіз фонамэтавай абстаноўкі. У рамках распрацаванага макетнага ўзору часткова рэалізаваны функцыянал для кожнага рэжыму.

У працэсе рэалізацыі макетнага ўзору праекта праведзены работы як па тэхнічным аснашчэнні, так і праграмным: распрацаваны макетныя варыянты сістэм аўтаматызаванага пілатавання і сістэмы тэхнічнага зроку; шляхам устаноўкі сэрвіс-блока паралельнага ваджэння мадэрнізавана рулявое кіраванне з захаваннем кіравання ад штатнага рулявога кола; шляхам устаноўкі электрарухавіка з падключэннем да дыферэнцыяла задняга моста рэалізавана электрацяга трактара; распрацаваны і ўстаноўлены падсістэмы дыстанцыйнага кіравання і тэхнічнага зроку; сістэма электразабеспячэння, якая адказвае за электрасілкаванне сэрвіс-блока паралельнага ваджэння, падсістэм кіравання і тэхнічнага зроку.

Аўтаматызаваны трактар быў прадстаўлены на ўрачыстым адкрыцці Belarus Expo ў красавіку 2022 года на тэрыторыі АЭЗ «Алабуга» і ў ліпені 2022 года на міжнароднай прамысловай выстаўцы «Інапрам» у Екацярынбургу.

Звязда, 22 верасня 2022
 
Дата публикации:22.09.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1115
 
Ключевые слова:
МТЗ Тракторостроение Беспилотник Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме