https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уладзімір Пуцін падтрымаў адпраўку беларускага касманаўта на МКС


Расія і Беларусь развіваюць Саюзную дзяржаву па самых розных напрамках, якія ўключаюць, у тым ліку пытанні навукі, і ў першую чаргу эканомікі.
4 лістапада на зацвярджэнне выносіцца комплексны маштабны дакумент, заявіў прэзідэнт Расіі ў пачатку Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

"Хацеў бы таксама нагадаць аб выказанай беларускім бокам прапанове аб магчымым уключэнні ў склад экіпажа Міжнароднай касмічнай станцыі беларускага касманаўта", - адзначыў Уладзімір Пуцін.

Паводле яго слоў, у сераду ён абмяркоўваў гэтае пытанне з кіраўніцтвам "Раскосмасу". Дадзеная прапанова падтрымана і цяпер яе трэба рэалізаваць. "Трэба толькі ўзгадніць дэталі. Яны ёсць, і яны нескладаныя для таго, каб быць узгодненымі", - выказаў упэўненасць расійскі лідэр.

Уладзімір Пуцін нагадаў, што сёння пасяджэнне Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы мае сапраўды важнае значэнне.

"Нам трэба прыняць шэраг дакументаў, накіраваных на далейшае развіццё і паглыбленне расійска-беларускай інтэграцыі ў эканоміцы, палітыцы, ваеннай сферы", - сказаў ён.

Мінск, 4 лістапада 2021
Sputnik
 
Дата публикации:04.11.2021
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:375
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Интеграция Космос МКС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме