https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь мае намер звярнуцца ў Суд Еўразійскага эканамічнага супольніцтва наконт заяў Расіі аб недабраякаснасці беларускай мяса-малочнай прадукцыі


Пра гэта паведаміў 20 лютага журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц.
Апошнім часам у СМІ перыядычна гучыць інфармацыя аб прэтэнзіях Расіі да якасці той ці іншай беларускай сельгаспрадукцыі. У Беларусі ўжо неаднаразова заяўлялі, і сёння міністр яшчэ раз падкрэсліў, што размова ідзе не аб беларускай прадукцыі, а аб яе падробках. У прыватнасці, выяўляюцца выпадкі падробкі сноўскай тушонкі. Ад дзейнасці нядобрасумленных вытворцаў церпяць і іншыя вядомыя беларускія вытворцы, што, безумоўна, дыскрэдытуе іх і ўплывае на давер да Беларусі. "Мы вымушаны звярнуцца ў суд, каб абараніць свайго вытворцу", - сказаў міністр.

Беларускі бок таксама звярнуўся ў Федэральную службу па ветэрынарным і фітасанітарным кантролі (Расветнагляд), каб сумеснымі намаганнямі адсочваць сітуацыю на харчовым рынку абедзвюх краін. "Мы знайшлі поўнае разуменне ў плане таго, каб мы маглі адсочваць сітуацыю на харчовым рынку, каб пад гандлёвымі маркамі Беларусі не выступалі махляры, якія будуць прадаваць нейкі сурагат, спасылаючыся, што гэта зроблена ў Беларусі", - сказаў міністр.

Леанід Заяц падкрэсліў, што ўся прадукцыя, якая паступае на рынак РФ, мае вельмі высокія спажывецкія якасці. "Мы даражым гэтай прадукцыяй, робім усё для таго, каб у нас была бяспечная сыравіна, павялічвалася яе якасць, - сказаў міністр. - У нас усе прадпрыемствы працуюць сёння па ДАСТах, прынятых у нашай краіне. У Беларусі створана зладжаная сістэма, якая забяспечвае кантроль уваходнай сыравіны, прадукцыі, якая адгружаецца як на ўнутраны рынак, так і на рынкі іншых дзяржаў, Расійскай Федэрацыі ў тым ліку".

Міністр таксама дадаў, што з боку Расіі няма ніякіх прэтэнзій да суб`ектаў гаспадарання Беларусі, у прыватнасці па малацэ.

Прадукцыя беларускіх сельгасвытворцаў пастаўляецца ў 53 краіны. У прыватнасці, вялікім попытам яна карыстаецца ў ЗША, куды пастаўляюцца малочныя кансервы, сухое малако. "Тое ж адпраўляем у Ізраіль, Манголію, Кувейт і іншыя краіны, куды раней не пастаўлялі", - адзначыў Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, за мяжой зацікаўлены не толькі ў імпарце беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, але і ў стварэнні сумесных з Беларуссю прадпрыемстваў. Ад беларускага боку ў гэтым выпадку спатрэбяцца сыравіна і тэхналогіі, ад партнёраў - іх капітал.

20 лютага 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.02.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1523
 
Ключевые слова:
Молочная промышленность Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме