https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і абмене інфармацыяй у сферы нагляду і кантролю за фінансавым рынкам


Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і абмене інфармацыяй, у тым ліку канфідэнцыяльнай, у сферы нагляду і (або) кантролю за фінансавым рынкам. Аб гэтым інфармуе прэс-служба ўрада РФ.
Дакумент падпісаны паміж урадамі дзвюх краін, а таксама Нацыянальным банкам Беларусі і Цэнтральным банкам Расіі. Пагадненне распрацавана фінансавымі рэгулятарамі дзвюх дзяржаў у рамках выканання мерапрыемстваў асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

"Пагадненне будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва, каардынацыі нагляднай дзейнасці і абмену інфармацыяй, якая датычыцца дзейнасці ўваходзячых у склад фінансавых груп бацькоўскіх (мацярынскіх) арганізацый і трансгранічных устаноў", - адзначылі ў прэс-службе.

7 жніўня 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2024
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:147
 
Ключевые слова:
Сотрудничество Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме