https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы


Аб гэтым 17 ліпеня заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.
У VI Форуме рэгіёнаў 18 ліпеня прымуць удзел вялікія групы, якія прадстаўляюць інтарэсы ўрадаў. Яны, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, будуць разглядаць пытанні, якія датычацца ў першую чаргу "напаўнення саюзнага дагавора праз абноўленую актуалізаваную праграму дзеянняў".

Ён адзначыў, што адпаведныя рабочыя групы фактычна зблізілі ў многім пазіцыі. Абноўленую праграму дзеянняў Міхаіл Мясніковіч ахарактарызаваў як сучасны дакумент.

"Рэалізаваць яго без удзелу парламентарыяў будзе даволі складана, таму што чырвонай ніткай праходзяць пытанні, звязаныя з уніфікацыяй і гарманізацыяй заканадаўстваў дзвюх краін", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Збліжэнне заканадаўстваў неабходна, каб здымаць існуючыя бар`еры і не дапускаць іх стварэння ў далейшым, дадаў ён. Кіраўнікі верхніх палат парламентаў абмеркавалі парадак дня Форуму рэгіёнаў, які ў бягучым годзе ў значнай ступені прысвечаны моладзевай палітыцы.

Беларускі спікер звярнуў увагу, што праект падагульняючага дакумента атрымліваецца вельмі канкрэтным. Ён назваў яго няпростым у рэалізацыі, ён патрабуе дадатковых намаганняў.

Міхаіл Мясніковіч і Валянціна Мацвіенка сышліся на думцы, што форумы рэгіёнаў набылі сістэмны характар і што такі фармат работы дысцыплінуе, патрабуе пастаяннага пошуку новых падыходаў і ідэй.

Па традыцыі ў мерапрыемстве прымаюць удзел прэзідэнты Беларусі і Расіі, што вельмі ганарова і адказна.

Як паведамлялася, удзел кіраўнікоў дзяржаў у пленарным пасяджэнні 18 ліпеня стане кульмінацыяй форуму. Яно будзе прысвечана міжрэгіянальным сувязям як аснове фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы дзвюх дзяржаў.

17 ліпеня 2019, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.07.2019
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:557
 
Ключевые слова:
Союзный договор Интеграция Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме