https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ВПС і войскі ППА Беларусі правядуць вучэнне з баявой стральбой на расійскіх палігонах Ашулук і Тэлемба


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
Тактычнае вучэнне з баявой стральбой з воінскімі часцямі зенітных ракетных войскаў Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі праводзіцца 12-19 жніўня на палігонах УС Расіі.

"У адпаведнасці з задумай вучэння падраздзяленні на першым этапе адпрацоўваюць пытанні пераводу ў вышэйшыя ступені гатоўнасці, падрыхтоўкі і вядзення баявых дзеянняў пры адбіцці ўдараў з паветра. У ходзе другога этапу вучэнняў асабовы склад зробіць марш чыгуначным і паветраным эшалонамі ў новы пазіцыйны раён, дзе пройдзе актыўная фаза вучэння з баявой стральбой разлікаў зенітных ракетных комплексаў "Бук" і С-300", - расказалі ў прэс-службе.

Асаблівасцю маючага адбыцца вучэння з`яўляецца тое, што баявыя стрэльбы будуць праводзіцца на двух палігонах Узброеных Сіл Расіі. Частка ваеннаслужачых будзе адпрацоўваць адзін эпізод вучэнняў па палігоне Ашулук, другая - на палігоне Тэлемба.

"Асноўнымі мэтамі вучэння з`яўляюцца: ацэнка здольнасці і гатоўнасці органаў ваеннага кіравання і прыцягнутых войскаў да выканання задач па прызначэнні; павышэнне вывучкі разлікаў у ходзе выканання вучэбна-баявых задач; адпрацоўка пытанняў перадыслакацыі злучэнняў і воінскіх часцей у новы пазіцыйны раён, перамяшчэння ўнутры пазіцыйных раёнаў і выкананне там баявых стрэльбаў; павышэнне практычных навыкаў асабовага складу падраздзяленняў і воінскіх часцей пры адбіцці паветраных удараў", - адзначылі ў ваенным ведамстве.

У час актыўнай фазы вучэння з баявой стральбой будзе створана складаная мішэнная абстаноўка за кошт прымянення мішэней, якія валодаюць характарыстыкамі сучасных сродкаў паветранага нападу. Вучэнні з баявой стральбой з`яўляюцца важнейшым элементам сістэмы падрыхтоўкі войскаў. "На вучэннях не толькі шліфуецца баявая вывучка і практычныя навыкі асабовага складу, але і фарміруецца псіхалагічная гатоўнасць ваеннаслужачых выконваць задачы ў складанай абстаноўцы", - падкрэслілі ў Мінабароны.

13 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.08.2014
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1491
 
Ключевые слова:
Военные учения Беларусь-Россия Военно-воздушные силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме