https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі плануецца адкрыць у Мінску ў 2013 годзе


Аб гэтым паведамілі ў дзяржкарпарацыі "Расатам".
Інфармацыйныя цэнтры па атамнай энергіі ўяўляюць сабой сучасныя высокатэхналагічныя комплексы, якія спалучаюць панарамную 3D-праекцыю, камп`ютарную графіку і анімацыю, стэрэагук, інтэрактыўныя кансолі і персанальныя маніторы. Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці цэнтраў - асвета насельніцтва ў галіне атамнай энергіі, папулярызацыя навукі і профільнай адукацыі.

"У цэнтрах дэманструюцца асветныя праграмы аб атамнай энергіі, прыродзе радыяцыі і радыеактыўнасці, інавацыйных атамных тэхналогіях. Дзякуючы такім цэнтрам насельніцтва мае магчымасць даведацца аб дакладнай і поўнай інфармацыі аб атамнай энергіі, радыяцыйных тэхналогіях, азнаёміцца з высокатэхналагічнымі праектамі ў навуцы, медыцыне, космасе", - падкрэслілі ў "Расатаме".

Акрамя Мінска, у 2013 годзе "Расатам" таксама плануе адкрыць інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі ў г. Дака (Бангладэш). Сёння сетка інфармацыйных цэнтраў па атамнай энергіі ўключае 19 цэнтраў, 17 з якіх працуюць у Расіі. У снежні 2012 года былі адкрыты першыя замежныя інфармацыйныя цэнтры па атамнай энергіі - у Ханоі (В`етнам) і Мерсіне (Турцыя).

За чатыры гады існавання інфармацыйных цэнтраў па атамнай энергіі іх наведалі больш за 700 тыс. чалавек, большасць з якіх - школьнікі і студэнты. Паводле даных сацыялагічных даследаванняў, больш як 80 працэнтаў наведвальнікаў перамянілі свае адносіны да атамнай энергетыкі ў станоўчы бок, а больш як 60 працэнтаў - пераканаліся ў надзейнасці сістэм бяспекі сучасных праектаў АЭС.

27 лютага 2013, Мінск
Марта Астрэйка - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.02.2013
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1956
 
Ключевые слова:
Инфоцентр Росатом Атомная энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме