https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саюзныя парламентарыі разгледзяць 28 сакавіка ў Мінску план стварэння агульнай інфармацыйнай прасторы


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Парламенцкага сходу.
Камісія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, пасяджэнне якой пройдзе 28 сакавіка ў Мінску, разгледзіць праект плана мерапрыемстваў па стварэнню агульнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы ў галіне сродкаў масавай інфармацыі.

Удзельнікі пасяджэння заслухаюць таксама даклад аб мерапрыемствах Міністэрства інфармацыі Беларусі, якія праводзяцца ў 2013 годзе па развіццю супрацоўніцтва ў сферы друку і інфармацыі паміж Беларуссю і Расіяй.

Акрамя таго, саюзныя парламентарыі абмяркуюць пытанні аб дзейнасці часопіса "Союзное государство" і газеты "Союзное вече". У рамках візіту ў Мінск у Доме прэсы адбудзецца сустрэча саюзных парламентарыяў з калектывам газеты "Союзное вече".

У рабоце камісіі акрамя саюзных парламентарыяў прымуць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства інфармацыі Беларусі, Міністэрства сувязі і масавых камунікацый Расіі, Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі, а таксама кіраўнікамі СМІ Саюзнай дзяржавы.

21 сакавіка 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.03.2013
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1688
 
Ключевые слова:
Информация Беларусь-Россия Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме