https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусі ад брацкай Расіі патрэбны поўныя гарантыі бяспекі


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы ў Мінску з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу, які прыбыў у беларускую сталіцу ў развіццё нядаўніх дамоўленасцяў паміж кіраўнікамі дзяржаў.
«Расстаючыся пасля апошніх перагавораў з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным.), мы дамовіліся, што вы са спецыялістамі прыедзеце ў Беларусь і мы сядзем з вамі, абмяркуем пытанні бяспекі Беларусі. Вы ведаеце, на ВДС я ўжо ўзнімаў гэта пытанне. Але да гэтага мы абмеркавалі гэта пытанне з Уладзімірам Уладзіміравічам», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што заходнія краіны не выконваюць і фактычна растапталі дамоўленасці аб гарантыях бяспекі, якія даваліся ў рамках Будапешцкага мемарандума ў абмен на вывад ядзернай зброі. Мелася на ўвазе ў тым ліку эканамічная бяспека. «Ну якая эканамічная бяспека, калі яны ўводзяць супраць нас, Расіі санкцыі?! — адзначыў беларускі лідар. — Таму я гэтае пытанне падняў у перамовах з прэзідэнтам Расіі. Ён абсалютна мяне падтрымаў па ўсіх напрамках. І, кажа, нам трэба прарэвізаваць усе нашы дамовы і пагадненні — Беларусі і Расіі, — паглядзець, які нарматыўны прававы акт міждзяржаўнага характару трэба прыняць цяпер, каб забяспечыць поўную бяспеку Беларусі».

«Увогуле гэта гучала на перамовах так, што ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расійская Федэрацыя абараняе Беларусь як уласную тэрыторыю. Вось такія нам патрэбныя (гарантыі.) бяспекі, — заявіў Прэзідэнт. — Нам ад нашай брацкай Расіі патрэбныя поўныя гарантыі бяспекі».

Звязда, 10 красавіка 2023
 
Дата публикации:10.04.2023
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:326
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Ядерное оружие Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме