https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Саюзнай дзяржаве прынялі Канцэпцыю міграцыйнай палітыкі


На пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 4 лістапада зацверджана Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі.
У дакуменце вызначаны напрамкі дзейнасці міністэрстваў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекі, пагранічных службаў і знешнепалітычных ведамстваў у сферы міграцыі з улікам новых рэалій, абумоўленых узрастаннем міграцыйных патокаў.

"Актуальнасць дакумента па-свойму пацвярджаюць і апошнія падзеі на граніцы Беларусі і Еўрасаюза, на якія вытрымана і прафесійна адказвае рэспубліка", - адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі прадугледжвае сумеснае процідзеянне пагрозам бяспецы і забяспечвае партнёрства ў інтарэсах грамадзян у сферы працы і занятасці.

"Прыняцце гэтага дакумента, зацвярджэнне саюзным Саветам Міністраў на чарговым пасяджэнні плана па яго рэалізацыі на перыяд да 2025 года стане ключавой умовай фармавання адзінай міграцыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы", - заявіў Дзмітрый Мезенцаў.

4 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2021
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:253
 
Ключевые слова:
Миграционная политика Беларусь-Россия Беженцы Нелегальная миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме