https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія спадзяецца на супрацоўніцтва з Беларуссю па вакцыне "Эпіваккарона"


Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў РФ Андрэй Рудэнка, паведамляе ТАСС.
Расія разлічвае на супрацоўніцтва з Беларуссю ў пытаннях выпрабавання і вытворчасці вакцыны ад каранавіруса "Эпіваккарона" новасібірскага цэнтра "Вектар". 

Намеснік міністра адзначыў, што Беларусь стане першай краінай, якая атрымае вакцыну "Спадарожнік V", распрацаваную НДЦЭМ імя М.Ф. Гамалеі. "Сто беларускіх добраахвотнікаў удзельнічалі ў клінічных даследаваннях "Спадарожніка V". Цяпер прапрацоўваем сумесную вытворчасць гэтай вакцыны ў Беларусі. Думаю, мы прадоўжым такое супрацоўніцтва і па "Эпіваккароне", - сказаў Андрэй Рудэнка.

Ён падкрэсліў, што пандэмія стала праверкай расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя на трываласць. "Як не раз бывала ў нашай гісторыі, у час небяспекі мы яшчэ больш з`ядналіся, - заўважыў намеснік кіраўніка МЗС. - У першую хвалю, калі многія грамадзяне апынуліся за мяжой, расійскія авіякампаніі вярталі на радзіму беларусаў, а беларуская "Белавія" - расіян".

Андрэй Рудэнка звярнуў увагу, што грамадзянам Беларусі на тэрыторыі РФ нараўне з расіянамі аказваецца бясплатная хуткая і іншая медыцынская дапамога. Ён таксама нагадаў, што Расія на бязвыплатнай аснове накіроўвала ў Беларусь наборы тэст-сістэм для выяўлення інфекцыі, рэспіратары высокай ступені аховы.

У Расіі зарэгістраваны дзве айчынныя вакцыны супраць каранавіруса: адна распрацавана Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М.Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя РФ, другая - Дзяржаўным навуковым цэнтрам вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Расспажыўнагляду. У хуткім часе магчыма рэгістрацыя трэцяй вакцыны, створанай Федэральным навуковым цэнтрам даследаванняў і распрацоўкі імунабіялагічных прэпаратаў імя М.П. Чумакова Расійскай акадэміі навук.

7 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2020
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:415
 
Ключевые слова:
Коронавирус Вакцина Иммунобиология Пандемия Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме