https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генштаб: "Захад-2021" - дэманстрацыя гатоўнасці абараняць незалежнасць Беларусі і Расіі


Усе сумесныя мерапрыемствы, ваенныя вучэнні Беларусі і Расіі накіраваны на дэманстрацыю рашучасці і гатоўнасці абараняць суверэнітэт і незалежнасць абедзвюх краін.
Аб гэтым паведаміў 2 красавіка намеснік начальніка генеральнага штаба - начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Павел Муравейка на ўрачыстым мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі, прысвечаным Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Чарговае вучэнне "Захад-2021", паводле слоў Паўла Муравейкі, мае выключна абарончую накіраванасць, разглядае сучасныя формы і спосабы прымянення войскаў. "Не хачу, каб фармавалася ілюзія. Мы вывучаем і апрабуем таксама наступальныя дзеянні, прымяненне сучасных форм і метадаў барацьбы супраць гібрыдных дзеянняў, разглядаем пытанні інфармацыйнага проціборства. Усе мерапрыемствы накіраваны на дэманстрацыю нашай рашучасці і гатоўнасці абараняць суверэнітэт і незалежнасць нашых краін", - падкрэсліў ён.

Беларуска-расійскае стратэгічнае вучэнне "Захад-2021" пройдзе з 10 па 16 верасня на тэрыторыі дзвюх краін. Як адзначаў раней міністр абароны Віктар Хрэнін, у аснову задумы пакладзены адзін з магчымых варыянтаў эскалацыі ваенна-палітычнай абстаноўкі супраць умоўнай дзяржавы. У ходзе вучэнняў таксама будзе адпрацаваны комплекс пытанняў, звязаных з прымяненнем сумесных штурмавых груп на ўрбанізаванай тэрыторыі. Будзе дадзена ацэнка новым і мадэрнізаваным узорам тэхнікі, што паступіла на ўзбраенне. У якасці наглядальнікаў плануецца запрасіць прадстаўнікоў краін Захаду.

Павел Муравейка таксама адзначыў, што рэгіянальная групоўка войскаў, і адзіная рэгіянальная сістэма ППА з`яўляюцца важнейшымі фактарамі стратэгічнага стрымлівання і дэманструюць "гатоўнасць і здольнасць абараняць суверэнітэт і незалежнасць Саюзнай дзяржавы, міралюбівыя падыходы да нашых дзеянняў і забяспечваюць сумесную падрыхтоўку як органаў кіравання, так і войскаў".

2 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.04.2021
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:393
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Военные учения Суверенитет Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме