https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Распрацаваныя ў мінулым годзе беларуска-расейскія інтэграцыйныя карты давядзецца актуалізаваць з-за страчаных тэрмінаў


Пра гэта ў інтэрв`ю "Российской газете" сказаў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.
"У мінулым годзе беларускім і расійскім бакамі праведзены вялікі аб`ём працы, - нагадаў дыпламат. - Падрыхтавана і парафіраваны кіраўнікамі ўрадаў абноўленая праграма дзеянняў дзвюх краін па рэалізацыі Дамовы аб Саюзнай дзяржаве. Галіновымі міністэрствамі і ведамствамі была разгорнута работа па падрыхтоўцы 30 дарожных карт па фармаванні адзіных і аб`яднаных рынкаў Саюзнай дзяржавы. Іх прыняцце і рэалізацыя сталі б сур`ёзным крокам наперад па ўсіх напрамках інтэграцыі".

Аднак, падкрэсліў Уладзімір Сямашка, да моманту завяршэння працы над дарожнымі картамі не была выканана адна з асноўных умоў беларускага боку - урэгуляванне ўсіх актуальных, якія патрабуюць неадкладнай рэакцыі ўжо ў бягучым 2020 годзе пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

"Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка неаднаразова акцэнтаваў увагу на тым, што падпісанне ўсіх новых інтэграцыйных дамоўленасцей магчыма толькі пакетным прынцыпам, - указаў пасол. - Такім чынам, адсутнасць рэальнага руху па энергетычнай тэматыцы, ліквідацыі бар`ераў і стварэнню роўных умоў для суб`ектаў гаспадарання без аднабаковых выключэнняў і абмежаванняў не дазволіла выйсці на падпісанне падрыхтаванага пакета дакументаў".

Паводле слоў дыпламата, сёння ўрады дзвюх краін выходзяць на пэўныя дамоўленасці па ўрэгуляванні той сітуацыі, якая склалася ў нашых адносінах у пачатку бягучага года.

"Гэта добры сігнал, - адзначыў ён. - Рашэнне праблемных пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння стварае перадумовы вярнуцца да разгляду напрацаваных дакументаў па паглыбленні нашай інтэграцыі".

"Але ўжо відавочна, што дарожныя карты давядзецца актуалізаваць, паколькі закладзеныя ў іх тэрміны рэалізацыі этапаў інтэграцыі першапачаткова з`яўляліся вельмі сціснутымі. Напрыклад, па цэлым шэрагу кірункаў да сярэдзіны гэтага года прадугледжвалася фармаванне уніфікаванага заканадаўства. Сёння відавочна, што зроблена гэта ў прадугледжаныя тэрміны ўжо не будзе. Ды і сама сітуацыя ў нашым рэгіёне і свеце ў цэлым, якая склалася ў апошнія дні і тыдні, прымушае пераасэнсаваць асобныя элементы супрацоўніцтва і скарэктаваць іх у мэтах прывяду ня да бягучых рэалій ", - заявіў Уладзімір Сямашка.

Звязда, 2 красавіка 2020
 
Дата публикации:02.04.2020
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:484
 
Ключевые слова:
Интеграция Дорожная карта Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме