https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да народаў Беларусі і Расіі з нагоды 25-годдзя Дагавора аб Саюзнай дзяржаве


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з 25-годдзем падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Роўна чвэрць стагоддзя таму, 8 снежня 1999 года, мы адкрылі новы гарызонт у нашых адносінах. Гэта без перабольшання лёсавызначальнае рашэнне дало магчымасць двум братэрскім народам пераадолець разбуральныя цэнтрабежныя тэндэнцыі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы і перайсці да будаўніцтва агульнага саюзнага дома на трывалай аснове гістарычнай, духоўнай і культурнай агульнасці, на аснове павагі суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці дзвюх дзяржаў.

Таму заканамерна, што саюз Беларусі і Расіі атрымаў шырокую падтрымку нашых народаў.

Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што Саюзная дзяржава адбылася і ярка дэманструе паспяховасць гэтага ўнікальнага міждзяржаўнага аб`яднання.

За два з паловай дзесяцігоддзі зроблена нямала. Мы шматразова прымножылі інтэграцыйныя сувязі па самым шырокім спектры напрамкаў. Рэалізавалі шэраг інавацыйных праектаў у розных галінах народнай гаспадаркі. Заняліся сумесным даследаваннем космасу, развіццём высокіх тэхналогій і атамнай энергетыкі.

Грамадзяне Беларусі і Расіі маюць роўны доступ да адукацыі, аховы здароўя, сістэмы сацыяльнага забеспячэння, бесперашкоднае права на працаўладкаванне, свабоднае перамяшчэнне і выбар месца жыхарства.

У няпростых умовах мінулага перыяду мы шматразова маглі пераканацца, наколькі важныя магчымасці, якія прадастаўляе нам такая інтэграцыя, наколькі каштоўнай з`яўляецца ўзаемная падтрымка.

Упэўнены, разам мы пераадолеем усе цяжкасці, пацвярджаючы правільнасць выбранага 25 гадоў таму курсу на з`яднанне і сумеснае развіццё Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы ў імя нашых народаў.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба, адзінства і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Аляксандр Лукашэнка
Мінск, 8 снежня 2024 года.

8 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА 
 
Дата публикации:08.12.2024
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:90
 
Ключевые слова:
Союзное государство Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме