У цэнтры ўвагi на сустрэчы, якая праходзiла ў цёплай i дружалюбнай атмасферы, знаходзiўся шырокi спектр пытанняў, у тым лiку перспектывы развiцця супрацоўнiцтва навуковых колаў Беларусi i Расii.
"Найперш хачу падзякаваць вам за вашу жыццёвую пазiцыю. Шчыра прызнаюся, пiльна за вамi сачу, за вашымi выступленнямi, заявамi... Беларусь — гэта ваша краiна, ваша радзiма, i я вельмi вам удзячны за вашу пазiцыю. Нават дзесьцi мы, можа, крыху не так сябе паводзiлi, але вы кiдаецеся ў бой за Беларусь. Гэта лейтматыў вашай жыццёвай пазiцыi. І я вам удзячны за гэта", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Жарэса Алфёрава.
"Гэта цалкам зразумела, інакш і быць не можа", — сказаў вучоны.
Жарэс Алфёраў даў высокую ацэнку развіццю Беларусі, падкрэсліўшы, што гэта сучасная цывілізаваная еўрапейская краіна: "Дарогі, вёскі, гарадкі — усё цудоўнае. Сціпла, таму што не на ўсё ёсць сродкі, але акуратна, чыста, дагледжана, і ўсё працуе".
Вучоны з`яўляецца сустаршынёй навукова-кансультатыўнага савета фонду "Сколкава". "Мы запланавалі ў гэтым годзе выязныя пасяджэнні нашага савета. У сакавіку яно прайшло ў Берліне, у другой палавіне мая — у Акадэмгарадку ў Новасібірску, 20-21 верасня пройдзе ў Мінску", — сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў аказаць садзейнічанне ў правядзенні ў Мінску пасяджэння навукова-кансультатыўнага савета фонду "Сколкава". Вырашана, што яно пройдзе ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі.
Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўваліся праблемы развіцця высокіх тэхналогій і навукі ў акадэмічных інстытутах і ВНУ Беларусі.
Звязда, 9 чэрвеня 2012