https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Штуршком да рэалізацыі ідэі стварэння Ржэўскага мемарыяла Савецкаму салдату, ўрачыстая цырымонія адкрыцця якога адбылася з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, стала прынцыповае рашэнне кіраўнікоў дзвюх дзяржаў


Пра гэта заявіў 30-га чэрвеня дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
«Як толькі былі прыняты прынцыповыя рашэнні — а гэта рашэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, двух прэзідэнтаў — аб выдзяленні сродкаў, адразу ж да рэалізацыі ідэі падключыліся Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства, Міністэрства культуры РФ, кіраўніцтва Цвярской вобласці, — сказаў Рыгор Рапота. — Пры стварэнні мемарыяла не было ніводнага чалавека ці арганізацыі, якія паставіліся б да гэтага абыякава».

Паводле слоў дзяржсакратара, мемарыял перасягнуў самыя смелыя чаканні. «Рэчаіснасць аказалася лепшай, чым задума, — заўважыў ён. — Я не думаў, што будзе такі грандыёзны маштаб. Згодзен з меркаваннем мастацтвазнаўцаў, якія прымалі ўдзел у конкурсным адборы праектаў, што гэта скульптура XXI стагоддзя. І вельмі добра, што яе стварылі менавіта маладыя хлопцы — скульптар Андрэй Каробцаў і архітэктар Канстанцін Фамін».

Рыгор Рапота падкрэсліў, што Ржэўскі мемарыял — гэта помнік усім салдатам, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Звязда, 30 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:30.06.2020
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:502
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Мемориал Ржэў Советский солдат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме