https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія маюць намер рэалізаваць саюзны выдавецкі праект


Пра гэта распавёў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў падчас сустрэчы кіраўнікоў Дэпартамента па архівах Міністэрства юстыцыі Беларусі, Нацыянальнага архіва Беларусі з кіраўніком Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі (Расархіва) Андрэем Артызавым.
Дзяржсакратар распавёў аб планах: «Выпускаючы бібліятэку Саюзнай дзяржавы, хочам, каб гэта была серыя кніг для людзей маладых — аб нашай гісторыі, аб нашых нацыянальных укладах, аб нашых традыцыях, аб гадах Вялікай Айчыннай вайны, аб тым, як аднаўляўся Мінск, а гэта былі разбурэнні, якія складана нават апісаць, а таксама як Беларусь дапамагала аднаўляць Савецкі Саюз, а грамадзяне СССР дапамагалі Беларусі атрэсці ад сябе гэтую найцяжэйшую спадчыну Вялікай Айчыннай вайны».

«Мы сёння хочам гаварыць аб нашай гісторыі вельмі ўзважана, рабіць кожную кнігу падзеяй грамадскага жыцця. Мы не будзем баяцца пад адной вокладкай змяшчаць розныя пункты гледжання, розныя ацэнкі, розныя матэрыялы», — падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.

«Сёння мы ўглядаемся ў сваю гісторыю, аналізуючы дзень сённяшні, і перакананыя ў дне будучым», — рэзюмаваў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы.

Ён адзначыў, што ў новым праекце вялікая ўвага будзе нададзеная ў тым ліку працы з гістарычнымі архіўнымі дакументамі.

Звязда, 15 сакавіка 2022
 
Дата публикации:15.03.2022
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:344
 
Ключевые слова:
Книгоиздание Великая Отечественная война Патриотизм СССР
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме