Сёння адзначаецца сусветны дзень вечарынак. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 3 красавіка
У 1989 годзе ў Мінску адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Беларускага экалагічнага саюза.
Хто нарадзіўся 3 красавіка
1946 год: Рычард Смольскі, беларускі тэатразнавец, педагог.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскія акцёры Алек Болдуін і Эдзі Мёрфі.
3 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іакава, свяціцеля Фаму і свяціцеля Кірыла.
Святому Фаме маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманак. Хворыя людзі грэліся яшчэ цёплым попелам з печы, загорнутым у тканіну.
Калі 3 красавіка навальніца, год будзе ўраджайны. Калі бярозавага соку шмат, лета будзе дажджлівым.
Sputnik, 3 красавіка 2019