https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праект стратэгіі моладзевай палітыкі да 2030 года падрыхтаваны ў Беларусі


Аб гэтым паведаміў 16 ліпеня міністр адукацыі Ігар Карпенка на VII Расійска-беларускім моладзевым форуме "Моладзь за Саюзную дзяржаву".
У Беларусі падрыхтаваны праект стратэгіі моладзевай палітыкі на 2020-2030 гады

"У Беларусі падрыхтаваны ўжо праект стратэгіі моладзевай палітыкі да 2030 года", - сказаў міністр.

На думку Ігара Карпенкі, канцэптуальныя падыходы гэтага дакумента могуць быць уключаны ў стратэгію развіцця моладзевай інтэграцыі Саюзнай дзяржавы.

"Гэта стане рэальным укладам у рэалізацыю мэт устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і Беларусі, і Расіі", - падкрэсліў ён.

Ідэалогія стратэгіі выбудавана на патрыятызме


Курыруе распрацоўку беларускай стратэгіі моладзевай палітыкі намеснік старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Андрэй Белякоў. Ён растлумачыў журналістам, што такія дакументы прынята распрацоўваць як у краінах Еўропы, так і на еўразійскай прасторы, напрыклад у Кітаі.

"Ідэалогія нашай стратэгіі выбудавана на патрыятызме. Беларусы - гэта народ, які ведае сваю гісторыю, паважае яе. Сімвалам стратэгіі сталі элементы нашага арнаменту, адзін з якіх азначае развіццё, а другі - моладзь. Мы гаворым аб моладзевым развіцці, пераемнасці", - расказаў Андрэй Белякоў.

Дакумент ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці моладзі

Стратэгія моладзевай палітыкі на 2020-2030 гады будзе складацца з сямі блокаў. Напрамкі, якія знайшлі адлюстраванне ў дакуменце, ахопліваюць практычна ўсе сферы жыццядзейнасці моладзі: адукацыю, культуру і правядзенне вольнага часу, бяспеку, грамадскі ўдзел, спорт і здаровы лад жыцця, занятасць, сямейную палітыку.

"Стратэгія - гэта не дакумент, які нарадзіўся з ніадкуль. Мы грунтуемся на нашых нацыянальных дакументах і перш за ўсё на стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Мы бяром за аснову досвед, які існуе ў краіне з 1992 года, калі быў прыняты закон аб развіцці моладзевай палітыкі. Сучасныя трэнды ўносяць пэўныя карэктывы. Напрыклад, калі мы гаворым пра бяспеку, інфармацыйнае ўздзеянне на моладзь - гэта тое, што з`явілася літаральна ў апошнія дзесяцігоддзі і што мае цяпер вялікі рэзананс", - адзначыў сенатар.

Асаблівае месца адведзена інклюзіі

У распрацоўцы дакумента прымаюць удзел прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, парламента, грамадскіх аб`яднанняў. Асаблівае месца ў стратэгіі адведзена інклюзіі. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі дапамагаюць распрацоўваць адпаведныя напрамкі і прапануюць свае ідэі, дадаў Андрэй Белякоў.

Праект стратэгіі і дадатковыя напрацоўкі размешчаны на сайце Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Там можна азнаёміцца з дакументамі і пакінуць прапановы.

"Гэта не закрыты дакумент, ён максімальна адкрыты", - звярнуў увагу прадстаўнік Савета Рэспублікі.

"Дакумент фактычна гатовы, гэта такі пілотны варыянт. Цяпер ён абмяркоўваецца на ўзроўні экспертнай супольнасці, Міністэрства адукацыі. Мяркуем, што к верасню стратэгія павінна быць гатова. Хутчэй за ўсё, яна будзе прынята пастановай Савета Міністраў. Можа, яшчэ нейкім рашэннем", - сказаў Андрэй Белякоў.

16 ліпеня 2019, Санкт-Пецярбург
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.07.2019
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:642
 
Ключевые слова:
Форум Молодёжная политика Патриотизм Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме