https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заява Рады МГА “Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" ў абарону суверэнітэту Рэспублікі Беларусь


Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ад пачатку восені 2019 года, калі ў беларускай медыйнай прасторы загучалі словазлучэнні “паглыбленне інтэграцыі” і “дарожныя мапы”, з моцнай трывогай сочыць за звязанымі з гэтай з’явай падзеямі ўнутранай і знешняй палітыкі.
Праблема, звязаная з пытаннямі далейшага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў сферах энергетыкі, доступу да рынкаў, і, у асаблівай ступені, з пытаннямі, звязанымі з уніфікацыяй мытнага і падатковага заканадаўства абедзвюх краінаў, не прайшлі па-за ўвагай палітычна свядомай часткі беларускага грамадства. Атмасфера закрытасці, якой суправаджаецца ўзгадненне гэтых пытанняў на найвышэйшым міждзяржаўным узроўні, спараджае ў грамадстве моцную перасцярогу адносна пагрозы дзяржаўнаму суверэнітэту і не спрыяе палітычнай стабілізацыі беларускага грамадства.

Гэтак, 7 і 8 снежня ў сталіцы Рэспублікі Беларусь Мінску прайшлі вулічныя акцыі, падчас якіх неабыякавыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, палітычных партый і рухаў пратэставалі супраць так званага “паглыблення інтэграцыі”, патрабуючы абнародаваць працоўныя дакументы і прыпыніць згаданыя знешнепалітычныя працэсы.

Як грамадская арганізацыя, адна з найгалоўных статутных задач якой – спрыяць захаванню Беларусі як суверэннай дзяржавы, ЗБС “Бацькаўшчына”, кіруючыся зацверджанай на Чацвертым з`ездзе беларусаў свету дэкларацыяй “Аб падтрымцы Акта незалежнасці, прынятага Усебеларускім з’ездам 29 ліпеня 2000 г. у г. Мінску”, выказвае салідарнасць з сутнасцю ужо агучаных заяў у абарону суверэнітэту Беларусі і заклікае:

• беларускія ўлады – да абнародавання ўзгодненых на сённяшні дзень пунктаў “дарожных мапаў” і, у выпадку іх разыходжання з дэклараванымі ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пунктамі аб дзяржаўным суверэнітэце краіны, неадкладна скасаваць іх і спыніць працэс узгаднення пунктаў “паглыбленне інтэграцыі” на ўсіх узроўнях;

• беларускае грамадства – не абмінаць увагай імаверную пагрозу суверэнітэту нашай краіны, актывізаваць публічнае праяўленне свайго стаўлення да гэтага найважнейшага пытання далейшага існавання беларусаў як народу, кансалідавацца для яе вырашэння згодна з дэклараванымі ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пунктамі аб дзяржаўным суверэнітэце краіны;

• беларусаў замежжа – выкарыстоўваючыя ўсе даступныя сродкі і магчымасці данесці да урадаў краінаў свайго пражывання важнасць захавання незалежнасці Беларусі, а таксама падтрымаць высілкі беларускіх грамадзян у адстойванні суверэнітэту нашай краіны.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”

г. Мінск, 18 снежня 2019 г.
 
Дата публикации:18.12.2019
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:397
 
Ключевые слова:
Суверенитет Независимость Беларусь-Россия Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме