https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маштабнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі павінна адлюстроўвацца ў эфіры рэгіянальных тэлевізійных каналаў дзвюх краін


Пра гэта заявіла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч перад стартам I Фестывалю рэгіянальных тэлекампаній Беларусі і Расіі "Вобраз часу" ў Мінску.
"Для нас самае галоўнае, каб маштабнае супрацоўніцтва нашай краіны з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі знаходзіла сваё адлюстраванне ў эфіры рэгіянальных тэлеканалаў. Мы разлічваем, што гэты першы праект не застанецца пілотным, і мы з году ў год будзем прырастаць добрым, якасным кантэнтам аб падзеях, якія адбываюцца ў нашай краіне, расійскіх рэгіёнах", - сказала Лілія Ананіч.

Напярэдадні фестывалю быў арганізаваны конкурс рэгіянальных тэлепраектаў Беларусі і Расіі "Вобраз часу". Паводле слоў міністра інфармацыі, вельмі важна, каб з`явілася новая творчая прафесійная пляцоўка, дзе рэгіянальныя тэлеканалы Беларусі і Расіі могуць спаборнічаць на беларускай зямлі ў лепшых праектах. Лілія Ананіч не выключыла, што фестываль можа атрымаць і расійскую прапіску.

"Бязмежнае мора інфармацыі павінна знаходзіць свайго ўдзячнага гледача ў імя развіцця інтэграцыйных працэсаў і самае галоўнае - у імя Беларусі, у імя Расіі, у імя дружбы нашых народаў", - сказала Лілія Ананіч.

Удзельнікамі мерапрыемстваў фестывалю, якія намечаны на 6-8 чэрвеня, сталі прадстаўнікі 27 тэлекампаній з рэгіёнаў Беларусі і Расіі: Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Калінінградскай, Кастрамской, Ленінградскай, Бранскай, Уладзімірскай і Іркуцкай абласцей, гарадоў Сочы і Санкт-Пецярбурга, а таксама Чачэнскай Рэспублікі і Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі.

Учора яны наведалі Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

7 чэрвеня госці стануць удзельнікамі секцыі "СМІ як значны фактар міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, фарміравання агульнай прасторы гуманітарных каштоўнасцей" ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Фестываль арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Беларусі пры падтрымцы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства замежных спраў Беларусі, Міністэрства сувязі і масавых камунікацый Расіі, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

7 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.06.2016
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1203
 
Ключевые слова:
Фэст культуры І Фестиваль региональных телекомпаний Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме