https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На ІІІ Форуме рэгіёнаў


Пяць пагадненняў аб супрацоўніцтве падпісаны 7 чэрвеня паміж установамі культуры Беларусі і Расіі.
Пяць пагадненняў аб супрацоўніцтве падпісаны паміж установамі культуры Беларусі і Расіі ў Нясвіжы. Аб гэтым паведаміў, падводзячы вынікі пасяджэння секцыі "Беларуска-расійскае культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў сферы турызму: гістарычны і сучасны кантэкст" на ІІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якое прайшло ў Нясвіжы, намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры Сяргей Рыбакоў.

"Такія пагадненні з`яўляюцца вельмі важным крокам у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Гэтым мы паказваем, што супрацоўніцтва павінна будавацца не толькі на ўзроўні дзяржаў і рэгіёнаў, але і паміж канкрэтнымі ўстановамі. Напрыклад, сёння пагадненні аб узаемадзеянні падпісалі Астраханскі дзяржаўны гісторыка-архітэктурны музей-запаведнік і Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, Сергіевапасадскі драматычны тэатр-студыя "Тэатральны каўчэг" і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Калі суб`екты гаспадарання ўзаемадзейнічаюць непасрэдна, яны заўсёды дамовяцца аб канкрэтных і практычных рэчах, атрымаюць ад узаемадзеяння максімум карысці для сябе і грамадства. Сёння мы далі старт гэтаму важнаму працэсу, і, на наш погляд, ён пойдзе па нарастаючай", - сказаў Сяргей Рыбакоў.

Паводле яго слоў, работа секцыі прайшла плённа. Абмеркаваны канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемадзеяння. Прычым размова была вельмі прадметнай. У ліку закранутых тэм - роля музеяў у развіцці культурнай прасторы Беларусі і Расіі, аб`яднанне намаганняў у захаванні памяці і процідзеянні скажэнням гісторыі Другой сусветнай вайны, аб шляхах актывізацыі беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне фільмавытворчасці.

"У ходзе дыскусій паступіла столькі канкрэтных і вельмі цікавых ідэй і прапаноў, што мы іх вырашылі аформіць асобным пратаколам і выкарыстоўваць у далейшай рабоце па развіцці культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў сферы турызму ў Саюзнай дзяржаве", - рэзюмаваў Сяргей Рыбакоў.

Для гасцей была арганізавана касцюміраваная экскурсія па Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" і канцэрт камернай музыкі.

7 чэрвеня 2016, Нясвіж
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.06.2016
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1328
 
Ключевые слова:
Форум регионов Нясвіж Туризм Культурно-гуманитарное сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме