https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзентацыя спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24" прайшла 27 студзеня ў Маскве на XVII Міжнароднай выстаўцы і форуме CSTB`2015


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
Як адзначыла галоўны дырэктар тэлеканала Алена Ладуцька, "Беларусь 24" - інфармацыйна-публіцыстычны тэлеканал, які адлюстроўвае падзеі ў Беларусі ва ўсім свеце. Паводле яе слоў, мэта тэлеканала - фарміраванне пазітыўнага іміджу і ўмацаванне аўтарытэту Беларусі на міжнароднай арэне, інфармацыйная сувязь этнічных беларусаў з гістарычнай радзімай, своечасовае і дакладнае інфармаванне аб падзеях і дасягненнях Беларусі ў самых розных сферах. Згодна з даследаваннямі, у 2014 годзе ў Расіі ахоп глядацкай аўдыторыі вырас у два разы ў параўнанні з 2013 годам і склаў 22,3 млн чалавек.

У час прэзентацыі саветнік-пасланнік Павел Лёгкі ўручыў Алене Ладуцька падзяку пасольства Беларусі ў Расіі за высокапрафесійнае асвятленне за мяжой беларускай тэматыкі, актыўны ўдзел у інфармацыйным суправаджэнні працэсаў будаўніцтва Саюзнай дзяржавы і ў сувязі з дзесяцігоддзем з дня выхаду ў эфір міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24".

Штогадовая выстаўка і форум CSTB - буйнейшая медыйная падзея ў галіне ТБ і тэлекамунікацый ва Усходняй Еўропе. Тэматыка: лічбавае эфірнае вяшчанне, кабельнае і спадарожнікавае ТБ, IPTV, Інтэрнэт-ТБ, HDTV, broadband, мабільнае ТБ, кантэнт, паслугі аператараў мультысэрвісных сетак, спадарожнікавая сувязь.

Цяперашні форум уключае 14 тэматычных секцый і 120 дакладчыкаў. CSTB`2015 будзе прадаўжацца да 29 студзеня.

27 студзеня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.01.2015
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1358
 
Ключевые слова:
Спутниковое телевидение "Беларусь 24" Выставка Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме