https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Архівісты Расіі і Беларусі будуць супрацоўнічаць па рэалізацыі праектаў аб гісторыі Другой сусветнай вайны


Аб гэтым 3 чэрвеня на сустрэчы кіраўнікоў архіўных службаў і дзяржаўных архіўных устаноў Беларусі і Расіі ў Гродне паведаміў дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі Уладзімір Адамушка.
Архівы рэалізуюць шэраг праектаў, мэта якіх - даступнасць фактаў аб вайне для карыстальнікаў дзвюх краін. "У бягучым годзе да 70-годдзя Перамогі архіўная служба Беларусі рэалізавала сумесны з расійскімі калегамі выставачны праект "Выстаялі і перамаглі".

Выстаўка дэманструецца ў Нацыянальнай акадэміі навук, а пасля адправіцца падарожнічаць па краіне. З гэтай жа мэтай за апошнія 15 гадоў выдадзена 76 зборнікаў дакументаў, у тым ліку палавіна - сумесна з калегамі з Расіі", - падкрэсліў Уладзімір Адамушка.

Паводле слоў кіраўніка Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі, расійскія архівы, несумненна, маюць найбольшую колькасць інфармацыі па гэтай тэме. Архівісты імкнуцца зрабіць гэтыя дакументы даступнымі не толькі для расіян, але і для грамадзян іншых дзяржаў. Найбольш маштабным праектам у гэтым плане з`яўляецца стварэнне ў бягучым годзе ваеннымі архівамі Расіі базы даных "Памяць народа" (партал на базе праектаў Мінабароны РФ, якія ўжо існавалі, - "Мемарыял" і "Подзвіг народа") з самай буйной у свеце базай даных аб Вялікай Айчыннай вайне, у якой амаль 17 млн запісаў. База размешчана ў інтэрнэце і поўнасцю даступна. Людзі могуць увесці прозвішча, імя, імя па бацьку чалавека, які іх цікавіць, і атрымаць інфармацыю, дзе ён служыў, якія ўзнагароды атрымліваў, у якіх баявых дзеяннях удзельнічаў.

"Вядзецца работа над паляпшэннем рэсурсу - база папаўняецца звесткамі аб удзеле Савецкага Саюза ў іншых войнах, - паведаміў Андрэй Артызаў. - Таксама база папаўняецца звесткамі аб месцах пахаванняў". Абсалютная большасць воінскіх пахаванняў пашпартызаван, дзякуючы гэтаму і выкарыстанню карт у інтэрнэце людзі змогуць убачыць дакладнае месца, дзе пахаваны іх дзяды і прадзеды.

3 чэрвеня 2015, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.06.2015
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1407
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия 70-летие Победы Великая Отечественная война Архив
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме