https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаць святочнымі канцэртамі ў Мінску і Маскве


Аб гэтым паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота па выніках праведзенага сёння пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў.
"Асноўная навацыя сёлета - гэта тое, што ў Мінску ўрачыстае мерапрыемства будзе ўпершыню праходзіць у Вялікім тэатры оперы і балета, праграма будзе адпавядаць профілю тэатра. Гэта новы, вельмі цікавы падыход", - сказаў Рыгор Рапота.

У Маскве ўрачыстасці пройдуць у Цэнтральным акадэмічным тэатры Расійскай арміі. На іх чакаецца прысутнасць дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі і грамадскіх арганізацый.

"Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў гэтым годзе адзначаецца ўжо 18-ы раз, - адзначыў дзяржсакратар. - Акрамя таго, гэты год стаў годам 15-годдзя з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Нарэшце, гэта год 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-годдзя з дня пачатку Першай сусветнай вайны. Усё гэта, так ці інакш будзе, адлюстроўвацца ў праграме ўрачыстасцей".

19 сакавіка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.03.2014
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1393
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Славянский мир День единения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме