У праграме запланаваны выстава гістарычных дакументаў з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, выступленне ганаровых гасцей, дэманстрацыя дакументальнага фільма «Кірыла Мазураў. Непакорлівы беларус».
На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі Пасольства Расіі ў Беларусі, кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета міністраў, МЗС, Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, а таксама грамадскіх арганізацый.
Звязда, 1 красавіка 2014