https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ўрачыста адзначылі 2 красавіка ў Маскве


На святочным вечары ў Тэатры расійскай арміі сабраліся вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі інтэграцыйных структур, дыпламаты, а таксама беларусы, якія пражываюць у расійскай сталіцы.
Святкаванні пачаліся на ўрачыстай ноце з выканання дзяржаўных гімнаў Беларусі і Расіі і чытання афіцыйных прывітанняў. Першым узяў слова спікер Дзярждумы Расіі Сяргей Нарышкін. Ён падкрэсліў, што толькі цяпер, праз 18 гадоў пасля пачатку працэсаў беларуска-расійскай інтэграцыі, можна ўсвядоміць, якога гістарычнага маштабу былі прыняты рашэнні ў 1996 годзе, калі дзве брацкія краіны рашуча заявілі аб імкненні захаваць сваё адзінства.

Сяргей Нарышкін зачытаў прывітанне, накіраванае Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным з нагоды свята. У ім адзначаецца, што Беларусь і Расія за кароткі прамежак часу значна рушылі наперад па шляху інтэграцыі, вынік якой адчуваецца ва ўсіх сферах жыцця. Уладзімір Пуцін назваў Саюзную дзяржаву найбольш развітым інтэграцыйным аб`яднаннем на ўсёй постсавецкай прасторы, на вопыце якога створаны Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора, у хуткім часе будзе ўтвораны Еўразійскі эканамічны саюз.

Прывітанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня яднання зачытаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі. У пасланні кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што Дзень яднання - гэта свята, якое сімвалізуе для Беларусі і Расіі агульны цывілізаваны выбар, сувязь гісторыі, сучаснасці і будучыні. "Беларуска-расійскія адносіны прайшлі выпрабаванні часам, праверку на крутых паваротах гісторыі. Раўнапраўе, узаемапавага, дружба і ўлік інтарэсаў адзін аднаго - вось тыя асноватворныя прынцыпы, на якіх будуецца двухбаковае доўгатэрміновае супрацоўніцтва", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Знакавай падзеяй для ўсяго славянскага свету назвала Дзень яднання ў сваім прывітанні спікер Савета Федэрацыі федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка. Яна выказала ўпэўненасць, што толькі сумеснымі намаганнямі можа быць умацаваны сацыяльна-эканамічны і духоўна-маральны патэнцыял Беларусі і Расіі.

Урачысты вечар у Тэатры расійскай арміі завяршыўся святочным канцэртам з удзелам салістаў Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і Вялікага тэатра Расіі, народнага артыста СССР Уладзіміра Зельдзіна, ансамбляў "Сябры" і "Любэ", а таксама іншых майстроў мастацтваў Беларусі і Расіі.

2 красавіка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.04.2014
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1368
 
Ключевые слова:
День единения народов Беларуси и России Славянский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме