https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Намінантам прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва ў Мінску ўручаны дыпломы


У Мінску намінантам прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2013-2014 гады ўручаны спецыяльныя дыпломы, якія сведчаць аб вылучэнні на ганаровую ўзнагароду.
"Беларуска-расійскія адносіны ў галіне культуры былі, ёсць і будуць. Яны бесперапынныя, працэс узаемапранікнення не спыняўся", - сказаў на ўручэнні першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі.

Уладзімір Карачэўскі дадаў, што такія падзеі, як прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, уносяць уклад ва ўмацаванне двухбаковых сувязей і сведчаць аб роднасных сувязях паміж дзюма краінамі.

Сёння спецыяльныя дыпломы ўручаюцца саіскальнікам з Беларусі. Ушанаванне расійскіх прэтэндэнтаў адбылося раней у Маскве.

Ад Беларусі на прэмію Саюзнай дзяржавы намінаваны скульптар Іван Міско за серыю твораў манументальнага мастацтва, мастак Гаўрыіл Вашчанка за цыкл жывапісных работ, а таксама мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі за канцэртныя праграмы, выкананыя ў Беларусі і Расіі.

Расія вылучыла на прэмію народных артыстаў СССР Уладзіміра Зельдзіна і Юрыя Башмета, кампазітараў Уладзіміра Бяляева і Сяргея Цярханава, паэтаў Уладзіслава Арцёмава і Мікалая Траццякова, пісьменніка Барыса Косціна, гісторыка архітэктуры Інесу Слюнькову, а таксама калектыў мастакоў ААТ "Паўлавапасадская хустачная мануфактура".

Імёны трох лаўрэатаў будуць названы экспертным саветам па прысуджэнню прэмій да канца года. Уручэнне ўзнагарод па традыцыі пройдзе на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" летам 2014 года.

Тры прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прысуджаюцца раз у два гады. Асноўны крытэрый адбору саіскальнікаў - значнасць укладу мастацкіх твораў ва ўмацаванне адносін брацтва, дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Грашовы эквівалент кожнай прэміі роўны 1250-кратнаму мінімальнаму памеру аплаты працы ў Расіі.

Упершыню прэмія прысуджана ў 2002 годзе. Тады яе ўладальнікамі сталі расійскі акцёр Аляксей Пятрэнка, беларускі драматург Аляксей Дудараў і народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Пазней лаўрэатамі гэтай узнагароды станавіліся мастакі Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі і Валянцін Сідараў, акцёры Аляксандр Калягін, Расціслаў Янкоўскі і Уладзімір Гасцюхін, кампазітар Аляксандра Пахмутава, дырыжор Міхаіл Фінберг і іншыя вядомыя майстры культуры Беларусі і Расіі.

2 жніўня 2013, Мінск
Алена Пунтус - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.08.2013
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1618
 
Ключевые слова:
Искусство Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме