https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Сахалінская вобласць Расіі падрыхтуюць план па развіцці супрацоўніцтва на 2016—2018 гады


Пра гэто паведамляе прэс-служба ўрада.
Беларусь і Сахалінская вобласць Расіі да канца года падрыхтуюць план дзеянняў па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2016—2018 гады. Пра гэта ішла размова 5 кастрычніка ў Мінску на сустрэчы прэм`ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова і губернатара Сахалінскай вобласці Алега Кажамякі.

Паводле слоў Кабякова, у сумесным плане трэба прадугледзець канкрэтныя меры, якія будуць садзейнічаць развіццю гандлёва-эканамічных адносінаў паміж Беларуссю і расійскім рэгіёнам. Першапачаткова меркавалася, што дакумент будзе падрыхтаваны ў студзені 2016 года, аднак на сустрэчы вырашана інтэнсіфікаваць працэс.

Кіраўнік урада канстатаваў, што тавараабарот паміж Беларуссю і Сахалінскай вобласцю мінімальны. "Але стартавая сітуацыя ў нас добрая — які рост ні дадзім, усё роўна будзе большым адносна таго, што мы маем сёння", — сказаў Кабякоў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што цяперашняя сітуацыя не адпавядае патэнцыялу.

Беларусь гатовая прапанаваць Сахалінскай вобласці як традыцыйныя, так і новыя кірункі супрацоўніцтва. "Мы традыцыйна зацікаўленыя прапанаваць вам прадукцыю нашай машынабудаўнічай галіны. Ведаю, што вы ўжо пабывалі на "Амкадоры", МАЗе, заўтра на МТЗ, дзе таксама ёсць што прапанаваць. У нас ёсць добрыя прапановы па камунальнай тэхніцы, дастаткова актыўна развіваецца газаматорная тэхніка", — канстатаваў прэм`ер-міністр.

Ён таксама запэўніў, што Беларусь гатовая дапамагчы Сахалінскай вобласці ў будаўнічай сферы. "Мы ведаем, што ў вас вялікія планы па будаўніцтве жылля, па рэканструкцыі і новым будаўніцтве аўтамабільных дарог. Мы гатовыя ўдзельнічаць, прычым удзельнічаць аказаннем паслуг беларускіх будаўнікоў, праектаваннем. У нас ёсць някепскія тэхналогіі па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў", — растлумачыў Кабякоў.

Ён звярнуў увагу і на супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі: "Бачым, што пакуль Сахалін не ў поўным аб`ёме забяспечвае сябе прадуктамі харчавання. Але там можна наладзіць сур`ёзную вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, у гэтай справе мы таксама гатовыя падставіць плячо — і машынабудаўнічай прадукцыяй, і тэхналогіямі ў галіне вытворчасці малочнай прадукцыі, раслінаводства, селекцыі".

У сваю чаргу Алег Кажамяка адзначыў гатоўнасць да супрацоўніцтва. "У нас ёсць шматгадовы вопыт і вынік узаемавыгаднага супрацоўніцтва. Галоўнае, што мы маем агульныя і зразумелыя схемы працы, ствараем доўгатэрміновыя ўмовы для таго, каб было ўзаемавыгадна працаваць", — сказаў губернатар.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:05.10.2015
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1150
 
Ключевые слова:
Сахалин Строительство Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме