https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе "Уралкалію" вызначыцца, як дзейнічаць далей у інтарэсах кампаній і дзвюх краін


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 18 красавіка на сустрэчы з намеснікам старшыні савета дырэктараў ААТ "Уралкалій", старшынёй савета дырэктараў ААТ "Аб`яднаная хімічная кампанія "Уралхім" Дзмітрыем Мазепіным, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка прыняў Дзмітрыя Мазепіна па яго просьбе. "У пэўнай ступені гэта асаблівая гістарычная сустрэча пасля таго, што адбывалася ў нас у адносінах з былымі акцыянерамі вашай кампаніі, - сказаў Прэзідэнт. - Вельмі знакава тое, што вы прыехалі да нас для абмеркавання праблем, якія існуюць яшчэ сёння, напэўна, у адносінах паміж нашымі кампаніямі, магчыма, нават і паміж дзяржавамі нейкі асадак застаўся".

"Самае галоўнае - нам трэба параіцца, як будзем жыць далей, як будзем дзейнічаць у перспектыве", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Сёння мы ўпэўнены ўжо, што ад таго, што адбылося на калійным рынку, ніхто не выйграў як мінімум. Мы так і меркавалі ў свой час", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што гатовы да абмеркавання ўсіх пытанняў, адказаць на іх абсалютна адкрыта, без усялякай дыпламатыі. "Трэба сёння вызначыцца, як мы будзем дзейнічаць далей у інтарэсах нашых кампаній і нашых дзяржаў. Мы гатовы да абмеркавання гэтых пытанняў. Некаторыя нашы прынцыповыя пазіцыі вы ведаеце, мы іх ніколі не скрывалі і не скрываем. Магчыма, у вас будуць нейкія прапановы. Я думаю, што мы зможам адкрыта пагаварыць, абмяняцца меркаваннямі аб сітуацыі вакол нас, асабліва гэта фактар Украіны і дэстабілізацыя абстаноўкі ў заходнім рэгіёне, як гэта ўплывае, будзе ўплываць на пазіцыі, вашы і нашы інтарэсы ў бліжэйшым будучым", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Але галоўнае, каб мы з вамі ўсё ж такі ў гэтай неразбярысе і пасля яе выйшлі з найменшымі стратамі, па-першае, а па-другое, змаглі б атрымаць ад гэтага не пастаянныя страты, а пэўныя дывідэнды, таму што гэта бізнес і, зразумела, ён павінен быць карысным вам і нашай кампаніі, нашай дзяржаве", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Дзмітрый Мазепін згадзіўся, што канфлікт не пайшоў на карысць калійнаму рынку: "Канфлікт, які здарыўся з папярэднімі акцыянерамі, не пайшоў на карысць ні ім, ні іншым кампаніям, ні ўсяму калійнаму рынку".

Ён звярнуў увагу на тое, што прадстаўляе таксама кампанію, якая вырабляе азотныя ўгнаенні, адну з буйнейшых у Расіі. "Спад цэн на калійныя ўгнаенні прывёў да поўнага спаду цэн і на ўсе іншыя ўгнаенні", - адзначыў Дзмітрый Мазепін.

"Мы сёння прадстаўляем свае калектывы, сваіх акцыянераў, за імі стаяць вялікія тысячы і тысячы чалавек рабочых, шахцёраў або тых, хто працуе на фабрыках, і яны, вядома, зацікаўлены ва ўпэўненай будучыні кампаній, у якіх яны працуюць. Мая мэта як аднаго з асноўных акцыянераў - забяспечыць гэта развіццё для кампаній і, прымаючы рашэнне аб тым, каб увайсці ў капітал кампаніі "Уралкалій", прымножыць тое, што было, а ніяк не разбурыць або штосьці дэстабілізаваць. Я прадпрымальнік, я не палітык", - падкрэсліў Дзмітрый Мазепін.

18 красавіка 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.04.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1154
 
Ключевые слова:
БКК Уралкалий Дмитрий Мазепин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме