https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія зняла абмежаванні на пастаўкі свініны прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці


Аб гэтым гаворыцца ў звароце, размешчаным на афіцыйным сайце Федэральнай службы па ветэрынарнаму і фітасанітарнаму нагляду Расіі.
Расія зняла абмежаванні на перамяшчэнне свіней і свінагадоўчай прадукцыі ў адносінах да свінагадоўчых гаспадарак і мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці Беларусі.

У адпаведнасці з матэрыяламі аб устараненні недахопаў, выяўленых у час інспектавання прадпрыемстваў у Магілёўская вобласці, якія працуюць у сферы вытворчасці і абароту мяса свініны і прадуктаў перапрацоўкі мяса, праведзенай спецыялістамі Рассельгаснагляду сумесна з дзяржветслужбай Беларусі з 28 кастрычніка па 1 лістапада 2013 года, а таксама матэрыяламі, прадстаўленымі Дзяржветслужбай Беларусі, з апісаннем комплексу проціэпізаатычных мерапрыемстваў, што ажыццяўляюцца ў рэспубліцы ў рамках барацьбы з афрыканскай чумой свіней, і нарматыўнымі прававымі актамі па названым пытанні, Рассельгаснагляд з 27 студзеня 2014 года адмяніў часовыя абмежаванні на перамяшчэнне свіней і свінагадоўчай прадукцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, гаворыцца ў паведамленні.

У спісе прадпрыемстваў, у дачыненні да якіх зняты абмежаванні, ААТ "Магілёўскі мясакамбінат", свінагадоўчы комплекс ААТ "Александрыйскае", мясаперапрацоўчы цэх ААТ "Александрыйскае", свінагадоўчы комплекс СВК "Аўсянка" Горацкага раёна, свінагадоўчы комплекс КСУП "Племзавод "Леніна" Горацкага раёна, свінагадоўчы комплекс "Сосны" ААТ "Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў", свінагадоўчы комплекс СВК "Палыкавічы" Магілёўскага раёна, свінагадоўчы комплекс СВК "Мазалаўскі" Мсціслаўскага раёна, свінагадоўчы комплекс ААТ "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр "Віхра" Мсціслаўскага раёна, свінагадоўчы комплекс ААТ "Агнеўскае" Слаўгарадскага раёна, свінагадоўчы комплекс СВК "Антонаўскі" Чавускага раёна, свінагадоўчы комплекс ПВГУП "Агракамбінат "Светлы" Чэрыкаўскага раёна, а таксама свінагадоўчы комплекс ЗАТ "Амкадор - Шклоў" Шклоўскага раёна.

Названыя мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы таксама могуць выкарыстоўваць у якасці сыравінных зон свінагадоўчыя гаспадаркі іншых абласцей Беларусі (пры ўмове, што гэтыя гаспадаркі працуюць згодна з прынцыпам закрытага тыпу), у адносінах да якіх не дзейнічаюць часовыя абмежаванні.

У сваю чаргу Рассельгаснагляд мае намер праводзіць узмоцнены маніторынг прадукцыі, якая паступае з гэтых прадпрыемстваў. Адбор узораў будзе ажыццяўляцца ад дзесяці партый імпартуемых тавараў на працягу не больш як трох месяцаў.

Федэральная служба па ветэрынарнаму і фітасанітарнаму нагляду таксама звярнулася да галоўнага дзяржаўнага ветэрынарнага інспектара Беларусі Юрыя Піваварчыка з просьбай праводзіць маніторынгавыя даследаванні свіней і свінагадоўчай прадукцыі на вірус АЧС.

28 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.01.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1342
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Эпизоотия АЧС Ветеринария Магілёўшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме