https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь з 6 лютага ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі свініны з Бранскай вобласці Расіі


Аб гэытм паведамлі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу.
Паводле інфармацыі Рассельгаснагляду, на тэрыторыі названага рэгіёна Расійскай Федэрацыі пры даследаванні паталагічнага матэрыялу, узятага ад свойскіх свіней, выяўлены вірус асабліва небяспечнага захворвання - афрыканскай чумы свіней (АЧС).

У сувязі з гэтым Беларусь уводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз з Бранскай вобласці жывых свіней, свініны, у тым ліку ад дзікоў, прадуктаў перапрацоўкі, гарбарнай, рогакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад успрымальных відаў жывёл, кармоў і кармавых дабавак для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы, кармавых дабавак для катоў і сабак, а таксама гатовых кармоў для катоў і сабак, не прайшоўшых тэрмічную апрацоўку (тэмпература - не ніжэйшая за плюс 70 градусаў па Цэльсію, час - не меншы за 20 мінут), вырабленых з сыравіны паходжаннем з Бранскай вобласці, былога ў карыстанні абсталявання для ўтрымання, забою і разбірання свіней.

"Адначасова неабходна прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны вялікіх свінагадоўчых комплексаў, а таксама свінагадоўчых ферм усіх форм уласнасці", - адзначылі ў дэпартаменце. Тут таксама праінфармавалі аб адмене ўсіх раней выдадзеных дазволаў на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з Бранскай вобласці вышэй названых тавараў.

Афрыканская чума свіней (хвароба Мантгомеры) - кантагіёзнае віруснае захворванне свойскіх свіней і дзікоў. Захворванне перадаецца пры непасрэдным кантакце здаровых і хворых жывёл, праз прадукты са свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перамяшчэнні жывёл). Вакцыны ад гэтага захворвання няма. Амаль усё пагалоўе хворых свіней памірае. Жывёлы з падазроным захворваннем знішчаюцца. Для чалавека АЧС бяспечная.

5 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.02.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1326
 
Ключевые слова:
Эпизоотия Бранск Беларусь-Россия АЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме