https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўразійскі парламенцкі орган можа быць створаны ў 2015 годзе


Такое меркаванне выказаў 16 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Маскве старшыня Камітэта Дзярждумы Расіі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі, дэпутат Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Леанід Слуцкі.
"Еўразійскі парламенцкі орган можа быць створаны ў 2015 годзе, калі адпаведны раздзел знойдзе сваё адлюстраванне ў дагаворы аб Еўразійскім эканамічным саюзе", - сказаў парламентарый.

Ён адзначыў, што дыскусіі адносна стварэння еўразійскага парламенцкага органа вядуцца актыўна. Форумы, прысвечаныя гэтаму пытанню, ужо адбыліся ў Мінску і Санкт-Пецярбургу, да канца года такія мерапрыемствы плануецца правесці ў Казахстане. "Ёсць розніца ў разуменні гэтага пытання паміж Масквой і Астаной, менш разыходжанняў паміж Масквой і Мінскам", - паведаміў Леанід Слуцкі.

Паводле яго слоў, адным з варыянтаў будучага еўразійскага парламенцкага органа можа стаць міжпарламенцкае аб`яднанне дэлегацый Беларусі, Расіі і Казахстана па аналогіі з работай іншых міжпарламенцкіх арганізацый. "Еўразійскі эканамічны саюз як магутны рэгіянальны блок абавязкова павінен мець парламенцкі орган, якому ўжо ёсць чым займацца, - сказаў парламентарый. - У прыватнасці, адчуваецца неабходнасць у распрацоўцы розных мадэльных законаў".

На думку дэпутата, акрамя агульнаэканамічнай прасторы і парламенцкага вымярэння, у Еўразійскім эканамічным саюзе будзе і адзінае вымярэнне ў пытаннях бяспекі, базай для якога стане АДКБ, адзначыў Леанід Слуцкі. "Павінна быць і адзіная інфармацыйная прастора, - сказаў ён. - Яе трэба ствараць фарсіравана, інакш могуць узнікнуць раздзяляльныя лініі, якія не дадуць магчымасці зрабіць Еўразійскі эканамічны саюз не толькі чыноўніцкім, але і ўсенародным праектам". У прыватнасці, парламентарый падтрымлівае ідэі прэзідэнта Казахстана стварыць агульны інфармацыйны тэлеканал пад умоўнай назвай "Еўразія-24".

Леанід Слуцкі падкрэсліў, што ва ўсіх гэтых сферах супрацоўніцтва прысутнічае ўдачны вопыт Саюзнай дзяржавы. "Саюзная дзяржава з`яўляецца форвардам еўразійскай інтэграцыі, у ёй ужо даволі даўно апрабавана многае, што цяпер плануецца ў Еўразійскім эканамічным саюзе, - сказаў Леанід Слуцкі. - Многія пытанні, вырашаныя ў рамках Саюзнай дзяржавы, з`яўляюцца мадэльнымі для Еўразійскага эканамічнага саюза".

Леанід Слуцкі адзначыў унікальнасць Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі як міжпарламенцкага органа. "Парламенцкім сходам прымаюцца многія адказныя рашэнні, якія пабуджаюць урады Расіі і Беларусі хутчэй працаваць над вырашэннем розных праблем, - сказаў дэпутат Дзярждумы. - Для еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў добра, што існуе як станоўчы, так і адмоўны вопыт Саюзнай дзяржавы, нам не трэба прыдумваць веласіпед".

16 кастрычніка 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.10.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1504
 
Ключевые слова:
Евразийский союз Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме