https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 верасня правёў сустрэчу з прэзідэнтам ААТ НК "Раснафта" Ігарам Сечыным


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Перш за ўсё, хачу публічна вам падзякаваць за прынцыповасць, якую вы праявілі ў пытаннях абавязацельстваў расійскага боку па пастаўках нафты на заводы нашай краіны. У тым ліку і на ваш завод, таму што прыкладна палавінай акцый Мазырскага НПЗ, які мае свае рынкі, і рынкі нядрэнныя, сёння валодае "Раснафта", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму што зноў жа, шчыра скажу, я даручыў першаму віцэ-прэм`еру Уладзіміру Сямашку заключыць дагаворы па пастаўках нафты з сусветнага рынку па сусветных цэнах, - заявіў Прэзідэнт. - Дзявацца не было куды, паколькі завод жа не спыніш, гэта вялікі ўрон. Таму ваша заява была дарэчы. І я даручаў ураду, "Белнафтахіму" абавязкова прапрацаваць пытанні па пастаўках вашай нафты на перапрацоўку на нашы заводы. Я думаю, мы дамовімся".

"Тым больш не думаю, што вы хочаце, каб на ваш традыцыйны рынак пайшлі якія-небудзь іншыя нафтапрадукты, выпрацаваныя з чужой нафты. Не думаю, што нам гэта трэба рабіць. Нам выгада ад работы з вамі відавочная", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым заўважыў, што цана на нафту на сусветным рынку цяпер даволі высокая і ў выпадку альтэрнатыўных паставак перапрацоўшчыкі трацілі б прыбытак. "Страты, вядома, вялікія, калі яшчэ мець на ўвазе той крызіс, які сёння бушуе ў свеце, ды і звязаны з гэтай калійнай неразбярыхай. Таму нам не патрэбны сёння ўсялякія перыпетыі і спрэчкі", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў абмеркаваць і іншыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з кампаніяй "Раснафта". "Мы вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з "Раснафтай" яшчэ і таму, што гэта вялікая імперыя. І мы не хочам абмяжоўвацца проста перапрацоўкай нафты і рэалізацыяй нафтапрадуктаў. Такая імперыя мае патрэбу ў забеспячэнні, пачынаючы ад прадуктаў харчавання і заканчваючы тэхнікай, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму мы будзем прасіць вас разгледзець пытанні, каб пры аднолькавых магчымасцях мы мелі перавагу ў пастаўках той прадукцыі і тавараў, якія вам будуць патрэбны для вытворчасці і забеспячэння функцыянавання кампаніі. Я прасіў урад, каб яны прапрацавалі такія напрамкі супрацоўніцтва".

Прэзідэнт нагадаў, што некалькі гадоў таму паспяховы вопыт такога ўзаемадзеяння быў з кампаніяй "Лукойл": "Мы гадоў сем таму дамаўляліся, калі яны ў нас перапрацоўвалі нафту. Я папрасіў, каб яны паглядзелі, якую тэхніку, прадукты харчавання, спецадзенне мы можам тут вырабіць, і мы тады ў гандлі нарасцілі значныя аб`ёмы".

Ігар Сечын у сваю чаргу падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за ўвагу да сумесных праектаў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі. "Я скарыстаюся гэтай сустрэчай для таго, каб падзякаваць вам, а таксама Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі, ураду Расіі, Міністэрству энергетыкі, якія дапамаглі нам захаваць аб`ёмы пастаўкі ў Беларусь, у тым ліку на актывы, акцыянерамі якіх з`яўляецца сама кампанія "Раснафта". Мы прытрымліваемся таго, што выкананне кантрактных абавязацельстваў - гэта святое правіла для бізнесу, і я ўдзячны за разуменне гэтага нашага падыходу", - сказаў ён.

Ігар Сечын пацвердзіў інтарэс "Раснафты" да развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю і паведаміў, што раніцай 11 верасня правёў ужо прадметныя перагаворы са старшынёй канцэрна "Белнафтахім" Ігарам Жыліным. "Мы дамаўляемся аб развіцці нашага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Крыху пазней я вам далажу аб тых канкрэтных праектах, якія мы хацелі б развіваць. Безумоўна, пастаўкі матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў і прадуктаў харчавання - гэта таксама адзін з напрамкаў магчымага супрацоўніцтва. І мы запрашаем беларускіх вытворцаў удзельнічаць у тэндарах, якія праводзіць наша кампанія. Па той наменклатуры, якая вырабляецца ў Беларусі, мы будзем рады бачыць і абсталяванне, і прадукты. Мы даволі многа закупляем для нашых супрацоўнікаў. У кампаніі "Раснафта" цяпер працуюць амаль 300 тыс. чалавек", - дадаў Ігар Сечын.

11 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.09.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1315
 
Ключевые слова:
Роснефть Беларусь-Россия Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме