https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія ў 2012 годзе істотна рушылі наперад у фарміраванні адзінай навукова-тэхнічнай прасторы, гандлёвым і інвестыцыйным узаемадзеянні


Такі пункт гледжання выказаў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Андрэй Савіных падкрэсліў, што ў 2012 годзе актыўна праходзіў дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Праведзены два пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, працуе Група высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

У ліпені 2012 года запушчаны Беларускі касмічны апарат разам з расійскім спадарожнікам "Канопус-В", дзякуючы чаму ў нашай краіне створана самастойная сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. На гэтай аснове будзе створана беларуска-расійская арбітальная групоўка, разгортванне якой дасць магчымасць пашырыць дыяпазон прадастаўлення спажыўцам дзвюх краін паслуг касмічнага профілю, а таксама забяспечыць камерцыялізацыю атрымліваемай касмічнай інфармацыі на знешніх рынках.

Начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС падкрэсліў, што актывізаваліся кантакты беларускіх навуковых арганізацый і ўстаноў з фондам "Сколкава". У прыватнасці, падпісана пагадненне паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і фондам "Сколкава" аб супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах, вызначаны напрамкі работы, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, узгоднены сумесныя праекты. Праекты будуць рэалізоўвацца ў галіне квантавых інфармацыйных тэхналогій, касмічных і медыцынскіх тэхналогій, а таксама біяінфарматыкі.

"У мінулым годзе назіраўся ўстойлівы рост узаемнага гандлю з Расіяй", - адзначыў Андрэй Савіных. У прыватнасці, узаемны тавараабарот за студзень-лістапад 2012 года перасягнуў $40 млрд. Прычым доля Расіі ў знешнегандлёвым абароце Беларусі складае больш за 47 працэнтаў.

Андрэй Савіных таксама звярнуў увагу на важнасць інвестыцыйнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Расіяй. "Расійская Федэрацыя займае першае месца сярод іншых краін па накіраванню ў эканоміку Беларусі прамых інвестыцый. У Беларусі працуе каля 2,2 тыс. арганізацый з расійскім капіталам (па стану на 1 студзеня 2013 года), у тым ліку больш за 1,3 тыс. сумесных прадпрыемстваў. Доля Расіі складае амаль 40 працэнтаў ад агульнай колькасці арганізацый з замежным капіталам, - адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС. - У сваю чаргу Беларусь актыўна інвесціруе ў стварэнне прадпрыемстваў на тэрыторыі Расіі". Андрэй Савіных адзначыў, што сёння ў Расіі функцыянуе 81 зборачная вытворчасць беларускай прадукцыі і больш за 200 суб\`ектаў тавараправоднай сеткі.

11 студзеня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.01.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1587
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Инновации Инвестиции Космос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме