https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік "Расатама" назваў беларускую АЭС "узорна-паказальнай будоўляй"


"Тут будзе пабудавана найлепшая атамная станцыя ў свеце — самая сучасная і бяспечная", — заявіў генеральны дырэктар расійскай дзяржаўнай карпарацыі "Расатам" Сяргей Кірыенка.
"Тут будзе пабудавана найлепшая атамная станцыя ў свеце — самая сучасная і бяспечная", — заявіў генеральны дырэктар расійскай дзяржаўнай карпарацыі "Расатам" Сяргей Кірыенка 1 лютага ў Астравецкім раёне (Гродзенская вобласць) на цырымоніі ў сувязі з пачаткам чарговага этапу работ па будаўніцтве Беларускай АЭС, падрыхтоўкі катлавана пад другі энергаблок.

Паводле слоў Кірыенкі, наперадзе ў АЭС ад 60 да 80 гадоў працы. "Гэта азначае будучыню горада на сотні гадоў наперад", — дадаў ён.

Кіраўнік "Расатама" падкрэсліў, што гэта будзе ўзорна-паказальная будоўля, якую можна дэманстраваць замежным замоўцам.

"Мы зараз разглядаем магчымасць запрасіць сюды нашых партнёраў з Бангладэш і В`етнама, якія збіраюцца будаваць свае першыя атамныя станцыі. Ім ёсць чаму павучыцца тут, у Астраўцы, у беларускіх будаўнікоў", — сказаў Кірыенка.

Першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка, выступаючы на цырымоніі, заявіў: урад не сумняваецца ў тым, што станцыя будзе пабудавана ў запланаваныя тэрміны.

Катлаван пад другі энергаблок, паводле яго слоў, павінен быць гатовы да арміравання да 1 верасня 2013 года. Такім чынам, адзначыў першы віцэ-прэм`ер, разрыў паміж будаўніцтвам першага і другога энергаблокаў скароціцца прыкладна да шасці месяцаў (раней планавалася, што гэты разрыў складзе 1-1,5 года).

Сямашка і Кірыенка разбілі бутэльку шампанскага аб экскаватар, які выняў першы коўш зямлі новага катлавана. Папярэдне месца катлавана асвяцілі каталіцкія і праваслаўныя святары.

Вечарам у Мінску прадстаўнікі беларускага і расійскага ўрадаў падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы ядзернай бяспекі. Чакаецца, што подпісы пад дакументам паставяць міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц і Сяргей Кірыенка. Гэтае пагадненне будзе спрыяць фарміраванню нарматыўнай базы, якая тычыцца развіцця інфраструктуры ядзернай бяспекі Беларусі і падтрымання бяспекі на высокім узроўні.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Астравец, 1 лютага 2012
 
Дата публикации:01.02.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1831
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Строительство Беларусь-Россия Ядерная энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме