https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства энергетыкі Расіі разлічвае ў снежні падпісаць з Беларуссю індыкатыўны баланс паставак нафты і нафтапрадуктаў на 2013 год


Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік ведамства Аляксандр Новак.
Расія і Беларусь дагэтуль не ўзгаднілі аб`ёмы паставак нафты і вяртання выпрацаваных з яе на беларускіх НПЗ нафтапрадуктаў. Раней паведамлялася, што абмяркоўваецца пастаўка ў Беларусь у 2013 годзе 18,5 мільёна тон нафты, а вяртанне нафтапрадуктаў — 2,1 мільёна тон.

"У нас ёсць усе магчымасці, каб да новага года падпісаць індыкатыўны баланс (паставак нафты і нафтапрадуктаў. — БелаПАН.) з Беларуссю на 2013 год", — сказаў Новак.

Як зазначае РІА Новости, расійскія афіцыйныя асобы раней неаднаразова выказвалі занепакоенасць тым, што Беларусь магла экспартаваць нафтапрадукты пад выглядам разбавіцеляў і растваральнікаў з мэтай адыходу ад выплаты экспартных пошлін у бюджэт Расіі. У жніўні экспарт растваральнікаў і разбавіцеляў з Беларусі быў спынены.

Аднак, як паведамляла агенцтву Прайм крыніца ў беларускіх органах дзяржкіравання, Расія падчас перамоў аб умовах пастаўкі нафты ў чацвёртым квартале 2012 года і ў 2013 годзе прапанавала кампенсаваць расійскаму бюджэту страты ад "растваральнага" бізнесу, якія ацэньваюцца ў 1,5 мільярда долараў.

Беларусь у 2012 годзе бяспошлінна атрымлівае нафту і нафтапрадукты з Расіі. Пры гэтым яна пералічвае ў расійскі бюджэт 100% экспартных пошлін на нафтапрадукты з расійскай сыравіны, якія пастаўляюцца за межы Мытнага саюза. Разбавіцелі, растваральнікі і змазачныя матэрыялы не ўнесены ў пералік нафтапрадуктаў, пры экспарце якіх выплачваецца вывазная пошліна, тады як пошліна на бензін складае 90% ад экспартнай пошліны на нафту. Расійскі бок мяркуе, што Беларусь, павялічыўшы закупкі расійскіх нафтапрадуктаў, экспартавала на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам растваральнікаў.

Апрача таго, Новак сказаў, што не бачыць прычын для адтэрміноўкі забароны на вытворчасць паліва стандарту Еўра-2 у Расіі. Пастаўкі паліва з НПЗ Беларусі, на думку міністэрства, могуць у выпадку неабходнасці задаволіць патрэбы ўнутранага рынку Расіі.

Паводле слоў Новака, мадэрнізацыя расійскіх НПЗ ідзе ў межах зацверджаных планаў, а змены тэрмінаў па некаторых аб`ектах не выходзяць за межы раней заключаных дагавораў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 3 снежня 2012

 
Дата публикации:03.12.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1794
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефтепереработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме