https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З 2024-га Беларусь і Расія будуць у адзінай эканамічнай прасторы


Супрацоўніцтва па гэтым напрамку Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ахарактарызаваў як добразычлівае і канструктыўнае.
Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заявіў, што дакументы, якія забяспечваюць работу з 2024 года рэальнай адзінай эканамічнай прасторы ў Саюзнай дзяржаве, павінны быць гатовы да ліпеня 2022 года.

"Ёсць задача ўжо да 1 ліпеня гэтага года, каб былі зроблены ўсе гэтыя дакументы, якія казалі б аб тым, што мы, сапраўды, рэальна створым адзіную эканамічную прастору, адзіную платформу - я так называю для сябе - (яна) павінна быць створана да 1 студзеня 2024 года..." - сказаў Сямашка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", дадаўшы, што пакуль усё ідзе "як трэба".

Як зазначыў пасол, з`явіўся і адпаведны фон супрацоўніцтва. "Больш добразычлівы, канструктыўны. Ужо цяпер створаны па кожным напрамку (эканамічнай інтэграцыі) рабочыя групы адпаведнымі галіновымі міністэрствамі, ідзе работа", - сказаў Сямашка.

Саюзныя праграмы

Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у лістападзе мінулага года падпісалі дэкрэт аб асноўных напрамках рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады.

Дакументам зацверджаны 28 саюзных праграм па паглыбленні інтэграцыі. Былі таксама зацверджаны новая Ваенная дактрына СД і канцэпцыя міграцыйнай палітыкі.

Работа над саюзнымі праграмамі, якія раней зваліся "дарожныя карты", вялася на працягу некалькіх гадоў.

Як адзначыў прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, рэалізацыя праграм стане магутным імпульсам для нарошчвання аб`ёмаў узаемнага гандлю, развіцця сумесных вытворчасцей і скаардынаваных мер падтрымкі нацыянальных вытворцаў. Таксама ён падкрэсліў, што закладзена база для правядзення ў бліжэйшы час сумеснай ацэнкі эканамічных і палітычных рызык, каб прымаць на гэтай аснове своечасовыя меры ў адказ.

Мінск, 21 лютага 2022
Sputnik
 
Дата публикации:21.02.2022
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:519
 
Ключевые слова:
Беларусь Россия Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме