https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы да канца года аздараўленне пройдуць больш за 2 тыс. дзяцей з рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС


Аб гэтым паведамілі ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.
З 2002 года Пастаянным камітэтам сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Беларусі і адміністрацыямі суб`ектаў Расіі рэалізуецца мерапрыемства па арганізацыі лячэння і аздараўлення дзяцей з раёнаў Беларусі і Расіі, што найбольш пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

"Выбар лячэбна-аздараўленчых арганізацый праводзіцца на конкурснай аснове, - адзначылі ў Пастаянным камітэце. - Пераможцамі адкрытага конкурсу ў 2019 годзе сталі тры беларускія і дзве расійскія лячэбна-аздараўленчыя арганізацыі. Больш за 2 тыс. дзяцей адпачнуць у Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай абласцях Беларусі, у Краснадарскім і Стаўрапольскім краях Расіі".

Акрамя лячэбна-аздараўленчых мерапрыемстваў ва ўсіх санаторыях для дзяцей распрацавана спецыяльная культурна-адукацыйная праграма, праводзяцца мерапрыемствы па саюзнай тэматыцы, у тым ліку і Дзень Саюзнай дзяржавы. У прыватнасці, 6 верасня ён пройдзе ў беларускім дзіцячым аздараўленчым цэнтры "Жамчужына".

"Гэты дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр неаднаразова станавіўся пераможцам конкурсу, які праводзіцца Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы, і прымаў у сябе па саюзных пуцёўках не толькі беларускіх, але і расійскіх дзяцей, - падкрэслілі ў камітэце. - Праграма Дня Саюзнай дзяржавы разнастайная і ўключае ў сябе вялікую колькасць тэматычных і забаўляльных мерапрыемстваў, у якіх разам з удзельнікамі сумесных беларуска-расійскіх змен прымуць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

29 жніўня 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.08.2019
Тематика:Образование, Союзное государство
Просмотров:649
 
Ключевые слова:
Чарнобыль Оздоровление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме