https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Расіі пракаментавалі закон аб адтэрміноўках для беларусаў


Згодна з папраўкамі, беларускія грамадзяне, якія паступаюць на вучобу за мяжу, у тым ліку ў Расію, больш не будуць атрымліваць адтэрміноўку ад прызыву ў войска.
Мінадукнавукі Расіі плануе звярнуцца да беларускіх калегаў па тлумачэнні аб парадку прымянення закона аб адтэрміноўках у рамках Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў расійскім адукацыйным ведамстве.

Нагадаем, беларускія дэпутаты ў сярэдзіне красавіка адобрылі законапраект, якім удакладнены падставы для адтэрміноўкі адпрызыву ў войска на тэрміновую службу. Нормы дакумента датычыліся ў асноўным тых студэнтаў, якія ўжо вучацца за мяжой або плануюць паступаць у замежныя ВНУ. У сярэдзіне мая папраўкі ў закон прыняў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Федэральныя органы выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі па вызначэнні не ўдзельнічаюць у працэсе распрацоўкі і разгляду законапраектаў Рэспублікі Беларусь. Зыходзім з таго, што навучанне беларускіх студэнтаў у расійскіх ВНУ і атрыманне імі якаснай адукацыі адпавядае інтарэсам Беларусі. Мінадукнавукі Расіі плануе звярнуцца да беларускіх калег за растлумачэннямі аб парадку прымянення гэтага закона ў рамках Саюзнай дзяржавы", – пракаментавалі ў ведамстве.

Што ў законе аб адтэрміноўках?

Згодна з папраўкамі, беларускія грамадзяне, якія паступаюць на вучобу за мяжу (у тым ліку ў Расію), больш не будуць атрымліваць адтэрміноўку ад прызыву ў армію.

Атрымаць яе змогуць толькі тыя студэнты, якія будуць навучацца за мяжой па дзяржпраграмах або па накіраванні дзяржаўных арганізацый – гэта значыць у інтарэсах Беларусі. Таксама адтэрміноўка даецца тым студэнтам, якія ўжо вучацца за мяжой.

Палажэнні закона ўступілі ў сілу пасля апублікавання закона – 17 мая 2023 года. Гэта азначае, што абітурыенты, якія сёлета плануюць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Расіі або любой іншай краіне, адтэрміноўку ўжо не атрымаюць.

Мінск, 24 траўня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:24.05.2023
Тематика:Образование, Союзное государство
Просмотров:354
 
Ключевые слова:
Отсрочка Военная служба Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме