https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Тэст на COVID-19 і самадэкларацыя пра здароўе


У пасольстве Беларусі ў Расіі растлумачылі правілы ўезду на тэрыторыю РФ ва ўмовах абмежаванняў, якія дзейнічаюць у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.
У дыпмісіі нагадалі: урад Расіі прыняў распараджэнне нумар 2406-р, у адпаведнасці з якім з 21 верасня здымаюцца абмежаванні на ўезд у Расію праз паветраныя пункты пропуску для грамадзян Рэспублікі Беларусь і асоб, якія маюць права на пастаяннае пражыванне ў Беларусі. У каментарыях да гэтага распараджэння на сайце ўрада Расіі пазначана, што пакуль палёты будуць выконвацца з перыядычнасцю адзін раз на тыдзень.

"На гэты час авіякампаніямі адпрацоўваюцца дата пачатку палётаў і графікі маючых адбыцца рэйсаў", - адзначылі ў пасольстве.

"Разам з тым, у адпаведнасці з дзеючай пастановай галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расіі ад 27 ліпеня 2020 года нумар 22, абавязковай умовай для ўезду на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі праз паветраны пункт пропуску (у тым ліку транзітам) з`яўляецца наяўнасць у пасажыра медыцынскага дакумента, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19 метадам ПЦР, выкананага не раней як за тры каляндарныя дні да прыбыцця на тэрыторыю Расіі, - растлумачылі ў беларускім дыппрадстаўніцтве. - Адначасова ў названай пастанове Расспажыўнагляду змешчана патрабаванне аб запаўненні самадэкларацыі пасажыра аб стане здароўя ў сувязі з COVID-19 для мэт аховы здароўя. Яе трэба прад`яўляць у пункце пропуску пасля прыбыцця ў Расію".

Запоўніць гэту анкету можна, папярэдне скачаўшы форму на сайце "Белавія" ў раздзеле "COVID-19. Інфармацыя для пасажыраў". Акрамя таго, будзе магчымасць запоўніць анкету на борце паветранага судна ў час падарожжа.

"Авіякампанія "Белавія", у прыватнасці, плануе раздаваць такія анкеты пасажырам пры пасадцы на борт паветранага судна, якое накіроўваецца ў Расію", - праінфармавалі ў пасольстве.

Пакуль захоўваюцца абмежаванні на ўезд грамадзян Беларусі ў Расію аўтамабільным і чыгуначным транспартам.

21 верасня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.09.2020
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:46
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Пандемия Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме