https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі порт можа з’явіцца на Далёкім Усходзе


Пакуль рэспубліка перавальвае свае экспартныя грузы праз партовую інфраструктуру ў Ленінградскай вобласці і Мурманску.
Беларусь можа пабудаваць уласны порт у Прыморскім краі, заявіў пасол рэспублікі ў Расіі Дзмітрый Крутой.

Ён адзначыў, што абмяркоўваў гэтую тэму з губернатарам Прымор’я Алегам Кажамякам, які ў сваю чаргу прапанаваў некалькі варыянтаў. У прыватнасці, гэта можа быць як стопрацэнтна беларускі порт, так і сумесная з расійскім бокам дзейнасць, сумеснае інвеставанне, сумесны прыбытак і гэтак далей.

Дыпламат падкрэсліў, што на Далёкім Усходзе існуе жаданне даць беларусам свой уласны порт з прывязкай да Паўночнага марскога шляху.

"З губернатарам Прыморскага краю мы дамовіліся, што па прыкладзе Балтыкі і Мурманска, якія цяпер знаходзяцца на стадыі актыўнай рэалізацыі, тут чакаюць каманду нашых спецыялістаў, якія ўжо маюць практыку падрыхтоўкі такога бізнес-плана і тэхніка-эканамічнага плана ўдзелу ў партовых праектах", - цытуе Крутога выданне "СБ. Беларусь сегодня".

Паводле яго слоў, Беларусь мае намер выкарыстоўваць краявы порт Прымор’я ў якасці важнага пункта на транзітным шляху ў Кітай. Апроч таго, удакладніў пасол, неабходна вызначыць наменклатуру грузаў з такімі рэгіёнамі, як Камчатка і Магадан, у два бакі.

"Аднабаковы рух тут немагчымы, ні адна эканоміка гэтага не вынесе. Але калі мы знойдзем двухбаковыя патокі грузаў і з прыцэлам яшчэ на Кітай, то ўсё гэта стрэліць", - выказаў надзею кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва.

Беларускія парты ў Расіі

Экспартныя тавары з рэспублікі раней адпраўляліся праз парты балтыйскіх рэспублікі і Украіны – гэта быў найбольш зручны варыянт з пункту гледжання лагістыкі. Аднак пасля ўвядзення санкцый Беларусі прыйшлося шукаць альтэрнатыву.

Рэспубліка зацікавілася партамі ў Мурманску і Ленінградскай вобласці. У глыбакаводным перагрузачным комплексе "Бронка" ў раёне Санкт-Пецярбурга ўжо працуе беларуская партовая інфраструктура. Як заяўляў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, яе плануецца пашыраць. Акрамя таго, паводле яго слоў, беларускія спецыялісты заняліся будаўніцтвам уласнага порта і ў Мурманску.

У канцы снежня 2023-га пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой заявіў, што агульны аб’ём перавалкі беларускіх грузаў праз парты Расіі па выніках года складзе каля 15 млн тон. Пры гэтым у пікавы перыяд, які прыпаў на 2019 год, праз парты Прыбалтыкі і Украіны перавальвалася 18,8 млн тон.

Мінск, 9 студзеня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:09.01.2024
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
Логистика Санкции Морской порт Товары из Беларуси Приморский край
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме