Самалёту Boeing 737-8 (МАХ) дазволілі выконваць палёты ў Расійскую Федэрацыю, расказаў журналістам дырэктар дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі.
"Мы запусцілі гэты самалёт, які ў нас прастойваў. Ён цяпер пачне лятаць, у яго цудоўны бізнес-клас, ён новы, абсалютна бяспечны", – растлумачыў ён.
На мінулым тыдні ў "Белавія" заяўлялі, што гэтае судна пакуль не можа выконваць рэйсы за межы Рэспублікі Беларусь. Яно падтрымліваецца ў стане лётнай прыдатнасці, экіпажы рыхтуюцца.
Па словах Сікорскага, авіяцыйныя службы правялі ўсе неабходныя тэхнічныя працы і падрыхтоўку экіпажа.
"Таму гэта сапраўды для нас добрая дапамога. Дзякуй прэзідэнту, што ён умяшаўся, ураду, што падтрымалі. І мы яшчэ адзін самалёт запусцілі", – канстатаваў кіраўнік дэпартамента.
Чаму МАХ не лятаў у Расію?
Эксплуатацыю гэтага лайнера ў РФ прыпынілі пасля двух авіякатастроф са шматлікімі ахвярамі, якія адбыліся ў 2018 годзе ў Інданезіі і ў 2019 годзе ў Эфіопіі. У першым выпадку ахвярамі катастрофы сталі 189 чалавек, у другім загінулі 157 чалавек.
У кампаніі Boeing пасля гэтага прызналі, што на борце самалётаў адбыўся збой у працы сістэмы паляпшэння характарыстык манеўравання.
Характарыстыкі Boeing 737-8
Авіялайнер баль набыты кампаніяй "Белавія" яшчэ два гады таму, з Сіэтла ў Мінск ён прыляцеў у красавіку 2021 года. Самалёт валодае палепшанымі лётнымі характарыстыкамі – далёкасць палёту складае 6704 км, максімальная вышыня – 12 000 м, крэйсерская хуткасць – 842 км/г. Пасажырскі салон складаецца з 162 крэслаў эканом-класа і 12 крэслаў бізнэс-класа. Гэта адзін з самых вялікіх самалётаў у флоце кампаніі.
Флот "Белавія"
Зараз парк авіякампаніі налічвае 14 самалётаў, летась іх было 29. З-за санкцый Еўрасаюза і ЗША лізінгадаўцам былі вернуты 15 самалётаў. Як адзначаў першы віцэ-прэм`ер краіны Мікалай Снапкоў, "тры (самалёты), дзякуючы аператыўным рашэнням прэзідэнта, былі поўнасцю аплачаны і выкуплены".