https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі прыняло новую пастанову аб тарыфах на транспарціроўку расійскай нафты


Паведамляецца, што пастанова набудзе моц 12 кастрычніка.
10 кастрычніка ў Нацыянальным рэестры прававых актаў зарэгістравана новая пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі, якая тычыцца тарыфаў на транспарціроўку расійскай нафты па тэрыторыі краіны.

Тэксту пастановы ад 7 кастрычніка № 34 "Аб тарыфах на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь" на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале няма. 

Нагадаем, папярэдняя пастанова — № 30 ад 28 верасня — прадугледжвала значнае павышэнне з 11 кастрычніка тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах адкрытых акцыянерных таварыстваў "Гомельтранснафта Дружба" і "Полацктранснафта Дружба".

Тарыф за 1 тону нета (без падатку на дабаўленую вартасць) па маршруце Унеча (Высокае) — Адамава Застава павінен быў скласці 400,98 расійскага рубля, Унеча (Высокае) — Броды — 172,23 расійскага рубля, Невель (Вялікія Лукі) — Полацк — Высокае — 48,47 расійскага рубля (тарыф на паслугі па прыёме і транспарціроўцы нафты для далейшага яе замяшчэння па напрамках Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, Венгрыя, Украіна).

Дзейныя тарыфы былі ўстаноўленыя 1 лютага 2016 года. Па гэтых напрамках яны складалі: 267,32, 114,82 і 32,31 расійскага рубля адпаведна.

Пра тое, што Расія адновіць ранейшыя аб`ёмы паставак нафты беларускаму боку, а Беларусь адменіць рашэнне аб павышэнні тарыфаў на транзіт гэтай вуглевадароднай сыравіны, заявіў сёння журналістам віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка.

"Мы адрэгулявалі ўсе бягучыя моманты. У трэцім квартале заблакаваная палова пастаўкі нафты ў Беларусь. Мы павінны былі атрымаць 6 млн тон, а цяпер рэальна атрымліваем толькі 3 млн тон. Цяпер усё гэта аднаўляецца. Да 20 кастрычніка павінна аднавіцца пастаўка нафты ў поўным аб`ёме пад поўную загрузку нашых НПЗ", — цытавала віцэ-прэм`ера дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

"Мы таксама зрабілі кампрамісныя крокі. Нядаўна былі некалькі павышаныя тарыфы на транзіт нафты. Мы гэта вяртаем назад. Гэта значыць, застануцца тыя тарыфы, якія дзейнічалі па стане на 1 кастрычніка", — сказаў Сямашка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:10.10.2016
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:1345
 
Ключевые слова:
Транзит Нефть Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме