https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узмацненне мер кантролю на расійска-беларускай мяжы звязанае з пагрозамі міжнароднага тэрарызму


Пра гэта заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў 9 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Ён растлумачыў, што ў сувязі з узмацненнем барацьбы Расіі з міжнародным тэрарызмам, у тым ліку і ў Сірыі з ІДІЛ, расійскі бок быў вымушаны ўзмацніць меры кантролю, у тым ліку шляхам пераводу рэйсаў з Беларусі ў міжнародныя тэрміналы расійскіх аэрапортаў.

"Адкрытая мяжа паміж Беларуссю і Расіяй можа быць часткова выкарыстаная ІДІЛ, у прыватнасці з улікам таго бязвізавага рэжыму, які абвешчаны ў Беларусі для грамадзян 80 краін, — дадаў Сурыкаў. — У сувязі з гэтым мы былі вымушаныя перавесці ў міжнародныя тэрміналы рэйсы з Мінска. Пасажыры гэтых рэйсаў праходзяць праз памежны кантроль, дзе паказваюць пашпарт. У беларусаў і расіян толькі скануецца пашпарт — і праходзь, калі ласка. Грамадзянін трэцяй краіны — з усімі наступствамі: пашпарт, візы".

Паводле яго слоў, пры гэтым бакі вядуць працу па аблягчэнні доступу замежным грамадзянам і ў Расію, і ў Беларусь. "Хочам для іх гэта спрасціць шляхам узаемнага прызнання віз. Нашы службы робяць усё неабходнае, каб не абцяжарваць пераход грамадзян нейкім дадатковым часам з-за іх ідэнтыфікацыі", — сказаў пасол РФ.

На пытанне, чаму толькі цяпер у Расіі ўзніклі асцярогі наконт кантролю з боку беларускіх памежнікаў, Сурыкаў адказаў: "Грамадзян жа шмат едзе. Не ведаю нават, колькі іх з Украіны ў Беларусь і потым у Расію едзе. А Украіна ўвайшла ў бязвізавы рэжым з Еўропай. З Грузіі, у якой таксама бязвізавы рэжым, невядома колькі едуць. А мы ведаем, што такое Панкійская цясніна сёння на тэрыторыі Грузіі, якая трэніруе баевікоў чачэнскага і арабскага паходжання. З улікам пашырэння супрацьстаяння ўсіх краін супраць тэрарызму, мы мусім перастрахоўвацца, таму што пачасціліся тэрарыстычныя акты не толькі ў Еўропе, але і ў Расіі ".
Сурыкаў адзначыў, што гэта не пытанне недаверу да беларускіх памежнікаў, а неабходнасць прыняцця дадатковых мер. "Беларусь меншы ўдзел бярэ ў барацьбе супраць тэрарызму. На жаль, Расіі больш дастаецца. Таму лепш падзьмуць на ваду, чым атрымаць непрыемнасці. Лепш перастрахавацца, чым недастрахавацца, але — без крыўды для грамадзян Расіі і Беларусі", — дадаў пасол РФ. 

З 12 лютага гэтага года ў Беларусі дзейнічае пяцідзённы бязвізавы рэжым уезду для грамадзян 80 краін, уключаючы ЗША і дзяржавы Еўрасаюза.

15 мая Расія перавяла ўсе рэйсы з Беларусі ў міжнародныя сектары сваіх аэрапортаў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:09.06.2017
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:1180
 
Ключевые слова:
Граница Контроль Национальная безопасность Исламское государство Терроризм Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме