https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійская кампанія прапануе стварыць СП з Нацыянальным аэрапортам Мінск


Аб гэтым паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак, адказваючы на пытанне аб мэце візіту ў Мінск кіраўніцтва расійскай кампаніі.
ЗАТ "Аэрапорты рэгіёнаў" (буйнейшы ў Расіі аэрапортавы холдынг, стратэгічным інвестарам якога з`яўляецца група кампаній "Рэнова") прапануе стварыць сумеснае прадпрыемства з Нацыянальным аэрапортам Мінск.

"Гэта адзін з шэрага патэнцыяльных інвестараў, які зацікаўлены ў інвестыцыях у інфраструктуру Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Цяпер вядзецца дыялог і ідзе працэс па збліжэнню пазіцый", - сказаў міністр. Ён заўважыў, што гэты працэс закранае камерцыйныя і дзяржаўныя інтарэсы, і яго не трэба раскрываць раней прыняцця якога-небудзь рашэння. Пры гэтым Нацыянальны аэрапорт Мінск з`яўляецца стратэгічным аб`ектам.

Анатоль Сівак паведаміў, што папярэдне ўжо сустракаўся з прадстаўнікамі ЗАТ "Аэрапорты рэгіёнаў". "Нельга сказаць, што сёння можна нешта прадметна вырашыць. Спачатку трэба разгледзець выгаднасць прапановы і прапрацаваць магчымую дамоўленасць", - канстатаваў ён. Таксама, паводле слоў міністра, у ходзе дыялогу трэба разгледзець прапановы расійскага боку аб форме прапаноўваемых укладанняў у нацыянальны аэрапорт - ці могуць гэта быць, напрыклад, крэдытныя рэсурсы або прамыя інвестыцыі.

Сёння адбылася сустрэча прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з кіраўніцтвам ЗАТ "Аэрапорты рэгіёнаў", дзе абмяркоўвалася прапанова расійскай кампаніі аб магчымым інвесціраванні ў развіццё інфраструктуры Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Кіраўнік урада назваў яе ў пэўнай ступені цікавай, аднак прызнаў, што яна не адзіная з атрыманых беларускім бокам.

Прэм`ер-міністр адзначыў, што ў рэспубліцы выпрацавана адпаведная канцэпцыя ў вызначэнні інвестараў і партнёраў. "Хацелася б, калі мы пойдзем на гэты крок, быць ужо ў сетцы ўсіх авіяцыйных зносін, якія маюць не толькі беларуска-расійскія кантакты, але і міжнародныя. Безумоўна, гэта садзейнічала б выхаду на іншыя рэгіёны", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, сумесная работа, пабудаваная такім чынам, магла б павысіць рэнтабельнасць авіяперавозак, як пасажырскіх, так і грузавых.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Рэгулярныя пасажырскія перавозкі ажыццяўляюць 14 замежных авіякампаній. У студзені-верасні 2013 года ў аэрапорт абслужыў больш як 1 млн. 730 тыс. пасажыраў, што на 21,2 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Цяпер у Нацыянальным аэрапорце Мінск вядзецца рэканструкцыя дзеючага аэравакзальнага комплексу сіламі беларускіх будаўнікоў. Будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы плануецца пачаць адразу пасля завяршэння рэканструкцыі тэрмінала. Праектна-каштарысную дакументацыю распрацоўвае кітайская кампанія, з якой у 2011 годзе быў падпісаны дагавор. Згодна з дадатковым пагадненнем да гэтага дакумента, архітэктурны праект, які пройдзе экспертызу, павінен быць прадстаўлены беларускаму боку да 10 лістапада бягучага года. У выпадку невыканання тэрмінаў распрацоўкі дакументацыі заказчыку прадастаўляецца магчымасць у аднабаковым парадку адмовіцца ад выканання дагавора.

18 кастрычніка 2013, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.10.2013
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:1332
 
Ключевые слова:
Инвестиции Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме