https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь падпісала пратакол з РФ аб кампенсацыі за брудную нафту з разліку $15 за бараль


Аб гэтым заявіў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў.
"Вядзецца актыўная работа, падпісаны ўжо пратакол, што расійскі бок гатовы кампенсаваць, - сказаў Уладзімір Сізоў. - Ідзе работа, накіраваная на ўстанаўленне і пацвярджэнне тых кампенсацыйных выплат, якія ў выніку павінны будуць быць выплачаны ў адрас Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода".

Намеснік старшыні "Белнафтахіма" адзначыў, што размова ідзе аб суме "па аналогіі з іншымі бакамі, якія былі ўцягнуты ў гісторыю з бруднай нафтай", - гэта контрагенты ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі.

"З адкрытых крыніц стала вядома, што яны атрымалі кампенсацыю ў памеры $15 на бараль пастаўленай нафты з павышанай колькасцю хлорарганікі", - дадаў ён.

"Белнафтахім" 19 красавіка 2019 года заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у нафце ў дзясяткі разоў перасягала гранічныя значэнні па стандарце. У выніку шэраг краін перастаў прымаць і перапрацоўваць расійскую нафту. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты, урон быў нанесены і трубаправоднай сістэме.

25 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.02.2020
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:532
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Хлорорганика Нефть
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме